ДЗЕДАВІЦА

МЕСЦА ВЫХАДУ ВАДЫ НА ПАВЕРХНЮ ЗЯМЛІ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    МЕСЦА ВЫХАДУ ВАДЫ НА ПАВЕРХНЮ ЗЯМЛІ

    Шматлікія помнікі пісьменнасці сведчаць, што старажытныя славяне з асаблівай пачцівасцю адносіліся да крыніц — месца самастойнага выхаду вады на паверхню зямлі.

    Тое месца, дзе пачынала “звінець” вада, ачышчалі ад смецця і буралому, ставілі невялічкія агароджы, пазначалі апазнавальнымі знакамі, пазней гэтым знакам стаў крыж, на які павязвалі ручнік, і яно станавілася месцам маленняў, сустрэч, выканання рытуальных дзеянняў.

    Каб збылося пажаданне або знікла састарэлая хвароба, вадзе прыносілі ахвяру — манету ці іншыя рэчы; у некаторых выпадках на галінкі дрэва каля крыніцы мацавалі невялічкі кавалак тканіны або пояс.

    Да крыніцы прыходзілі маладыя, каб прамовіць малітву вернасці, каб заручыцца падтрымкай святога месца, каб іх сумеснае жыццё было такім жа светлым, чыстым, як крынічная вада.

    Да крыніцы прыносілі немаўлятка, каб далучыць яго да жыццёвай ручаіны роду. Каля крыніцы воіны давалі клятву на вернасць роднаму краю і бралі з сабой жывую ваду, якая, верылі, уратуе на полі бою, а калі што — загоіць раны. І хаця часцей за ўсё крыніцы з’яўляліся ў самых непраходных, аддаленых месцах, але адразу ж станавіліся святыняй мясцовасці.

    Асаблівай пашанай у народным асяроддзі карысталіся яўленыя іконы, а таксама тыя мясціны (дрэва, бераг ракі, крыніца, узгорак), дзе яны былі знойдзены.

    Як правіла, у тых месцах будавалі капліцы і нават храмы, як, напрыклад, у в.Жыровіцы Слонімскага раёна. Там жа, непадалёку адна ад адной, б’юць тры крыніцы, вада ў якіх лічыцца цудадзейнай.

    Вобраз Багародзіцы або іншых святых, адлюстраваных на яўленых іконах, становіцца апекуном дадзенай мясцовасці.

    (Працяг будзе.)

    Крук І.І., Катовіч А.В., кафедра этналогіі і фальклору.

    Крыніца: http://www.ng.by/ru/issues?art_id=28835




    Copyright MyCorp © 2019
    Конструктор сайтов - uCoz