ДЗЕДАВІЦА

ДРЫГАВІЧЫ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ДРЫГАВІЧЫ

    Адно з племянных аб’яднанняў усходніх славян. Назва паходзіць, мабыць, ад слова “дрыгва”. Паводле археалагічных даследаванняў, займалі тэр. На У да Дняпра, на Пн да Барысава, Лагойска, Зласлаўля, а таксама вярхоўі Нёмана, на Пд мяжа пераходзіла за Прыпяць, на З праходзіла па Выганашчанскім балоце ( на Пн ад Пінска; на думку У. З. Завітневіча, В. В. Сядова) або пераходзіла Зах. Буг (на думку А. У. Успенскай, Я. І. Цімафеева, К. Мусяновіч).

    Папярэднікамі Д. у 6 – 8 ст. на сярэдняй Прыпяці былі слав. Плямёны. Найбольш старажытныя археалагічныя помнікі Д. – курганныя могільнікі з пахавальным абрадам трупаспалення, пашыраны на Прыпяці, Бярэзіне, правабярэжжы Дняпра, у вярхоўях Случы, Арэсы з канца 10 ст. – могільнікі з трупапалажэннем на гарызонце або ў падкурганнай яме, зрэдку на попельна – вугальнай падсыпцы.

    Пахавальны інвентар бедны. Трапляюцца гліняныя гаршкі, нажы, спражкі, крэсівы, наканечнікі коп’яў, сякеры, зрэдку драўляныя зрубы з 2-схільным дахам, у жаночых пахаваннях – пацеркі з каляровага шкла, бронзавыя кольцы, пярсцёнкі і бранзалеты.

    Д. ўпершыню ўпамінаюцца ў недагатаванай частцы “Аповесці мінулых гадоў” у сувязі з падзеямі, што папярэднічаюць 9 ст., а таксама візантыйскім гісторыкам Канстанцінам Багранародным у 10 ст. (948), у стараж.- рускіх летапісах (1149).

    Належалі да больш развітых у сацыяльных адносінах плямён, знаходзіліся на заключнай стадыі распаду родаплемяннога ладу, мелі сваё паліт. Аб’яднанне – “княжанне”. Характэрная племянная адзнака – медныя або сяэбраныя пацеркі, упрыгожаныя напаянымі на іх паверхню сярэбранымі шарыкамі, т. зв. Зярнёныя пацеркі.

    Такія пацеркі разам са шклянымі і каменнымі, а таксама металічныя манетападобныя прывескі, аздобленыя ўзорамі з напаяных або адлітых разам з асновай шарыкаў, насілі як маніста на шыі. Тры зярнёныя пацеркі меншых памераў замацоўваліся на скроневых кольцах.

    Д. займаліся ворыўным земляробствам, агародніцтвам, жывёлагадоўляй, паляваннем, рыбалоўствам, збіральніцтвам, рамёствамі (жалезаапрацоўчае, ювелірнае, касцярэзнае, гарбарнае, ганчарнае, дрэваапрацоўчае), хатнімі промысламі (прадзенне, ткацтва). У 10 ст. іх землі ўвайшлі ў склад Кіеўскай Русі.

    На тэрыторыі Д. узнікла Тураўскае княства, паўн. – ўсх. частка трапіла ў Полацкае княства. Найбольшыя гарады: у 10 ст. Тураў, у 11 ст. Брэст, Пінск, у 12 ст. Слуцк, Клецк, Рагачоў, Мазыр, Драгічын, паводле археалагічных матэрыялаў – Давыд – Гарадок.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/12833




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz