ДЗЕДАВІЦА

НЯБАЧНЫ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    НЯБАЧНЫ

    Каб прайсці ў нейкае месца незаўважаным, беларус здольны зрабіцца нябачным. Дзеля гэтага ён знаходзіць гняздо з крумкачанятамі і прывязвае іх Да дрэва так, каб старыя крумкачы не змаглі вызваліць сваіх дзяцей з такой няволі.

    Каб уратаваць крумкачанятаў, крумкачы на другі ж дзень прыносяць у гняздо нейкі чорны каменьчык, які робіць нябачным таго, хто носіць яго з сабой. Ёсць такая птушка, што яе ніхто не бачыць. Калі хто-небудзь яе яйка дастане, то як возьме ў руку, дык адразу стане нябачным.

    Каб стаць нябачным, можна выкарыстаць шапку-невідзімку. Каб здабыць яе, трэба зрабіць наступнае. Шукаюць струк таго гароху, у каторым дзевяць гарошын. Той гарох сеюць на полі, дзе не чуваць, як пяюць пеўні.

    Як гарох вырасце, вырываюць сем каліў і моўчкі нясуць іх на бярэмі ў той час, як каровы ідуць з пашы дамоў. Каровы ўбачаць зялёнае гарохавінне ды і пацягнуцца, каб з'есці яго. Тут злодзей выглядае, дзе на валу ці на карове едзе якісь чалавечак у шапачцы.

    Трэба схапіць з яго тую шапачку. Гэта і будзе шапка-невідзімка. (Беларуская міталогія).

    Крыніца: http://mifijslavyan.ru/stories4/102.htm




    Copyright MyCorp © 2019
    Конструктор сайтов - uCoz