ДЗЕДАВІЦА

НАЎІ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    НАЎІ

    Так у беларускай традыцыі называлі душы памерлых, а ў некаторых мясцінах “наўцамі” называлі толькі памерлых у апошні год. Уяўленне пра Н. як асобную групу міфалагічных істот мае агульнаславянскае паходжанне. У гэтым семантычным полі сустракаем і паняцце “наўе”, якое некаторыя даследнікі лічаць старажытным славянскім увасабленнем смерці (У. М. Тапароў, Вяч. Ус. Іванаў), а іншыя разумеюць як адлюстраванне славянскіх уяўленняў пра свет памерлых (М. Рудніцкі).

    З гэтым колам уяўленняў этымалагічна звязваецца і мужчынскае боства Nyja, якое засведчана польскім аўтарамі XV ст. Длугаш параўноўвае Nyjaз Плутонам, рымскім боствам царства памерлых. Свяцілішча Nyja існавала ў тагачаснай сталіцы Польшчы – Гнёзне. Боства Nyja мае агульнаеўрапейскія карані. Іншыя этымалагічныя сувязі – са словамі “ныць”, “нудота”, “нудны” і да т. п. “Аповесць мінулых гадоў” пад 1092 г. змяшчае апавяданне пра падзеі ў Полацку, якія сталіся для летапісца прадвесцем шматлікіх бедаў і турбот па ўсёй Русі.

    Палачаны былі напалоханыя вялікай колькасцю Н., якія з моцным тупатам і грукатам скакалі па вуліцах горада на конях. Убачыць іх было немагчыма, заставаліся толькі сляды іх коней на зямлі. Месцічаў, якія выходзілі з хатаў, каб даведацца, Н. надзялялі язвамі, ад якіх людзі неўзабаве паміралі.

    Летапісец нават сведчыць, што пасля гэтых падзей нарадзілася прымаўка: “Наўі пабіваюць палачанаў”. Безумоўна, у апавяданні захаваліся звесткі аб нейкай эпідэміі ў полацку, якая была асэнсавана мясцовымі жыхарамі як нашэсце Н.

    Гэтае вядомае апісанне полацкіх падзей 1092 г. дало падставы некаторым даследнікам бачыць у Н. душы памерлых, якія нядобразычліва чтавяцца да людзей: памерлыя чужаземцы, памерлыя “не сваёй”, ненатуральнай з’яўляецца думка, што Н. называлі ў язычніцкай традыцыі ўсіх памерлых і шанавалі іх, а адмоўны сэнс гэтае слова пачало набываць з прыходам хрысціянства, як, напрыклад, гэта здарылася ў Балгарыі.

    Пра тое ж сведчыць рус., укр. Навка, мавка – “душа дзяўчынкі, памерлай да хрышчэння”, славенск. Navje – “душы нехрышчоных дзяцей”. В. Ластоўскі адзначаў, што ў Беларусі назва “навец” стасавалася да памерлага ў апошні год ці да “небяспечнага” мерцвяка, які пасля смерці ходзіць у сваім целе і ссе кроў у людзей, накшталт вупыра ці вурдалака.

    Такі навец супрацьпастаўляўся мярсеню – памерламу, які ўжо “рассыпаўся” і не мае свайго фізічнага цела”. У беларускай народнай традыцыі ёсць шмат прыкладаў добразычлівага шанавання Н., прычым гэтая традыцыя непарыўна цягнецца з даўніх часоў. У павучальных хрысціянскіх творах XII – XIII стст. “Слове аб ідалах” і “Слове аб пасце для нявеждаў” падрабязна апісаны звычай спецыяльна тапіць Н. лазню, каб яны ў ёй мыліся. У лазні пакідалі ручнікі і абрусы для Н. і абавязкова пасыпалі падлогу попелам.

    Калі раніцаю на попеле знаходзілі птушыныя сляды Н. паказваюць зноў жа пашыраныя ў беларускім фальклоры ўяўленні аб душах памерлых у выглядзе птушак. Звычай рабіць лазню для Н. захоўваўся яшчэ ў пачатку XX стагоддзя (в. Лучосы Смаленскай губ.). Было ў Беларусі і спецыяльнае свята, якое прысвячалі Н. У некаторых мясцінах яно вядомае як Наўскі вялікдзень (Нябожчыцкі вялікдзень, Пасха памерлых), а ў цэнтральных раёнах Беларусі яно атрымала назву Радаўніца.

    Наўскі вялікдзень спраўлялі ў розных раёнах ці ў Чысты чацвер, ці ў аўторак на пасоявелікодным тыдні. У гэты дзень пашану памерлым аддавалі абавязкова на могілках, дзе збіраліся ўсе крэўныя.

    Магілу пакрывалі абрусам і на ім раскладвалі багаты пачастунак са спецыяльнымі стравамі. Абавязкова былі і велікодныя яйкі. Лічылася, што ежу спажываюць і памерлыя, таму яе рэшткі нельга было забіраць назад дадому. На магілу маглі ліць гарэлку ці пакідалі памерламу яго найбольш любімыя стравы.

    Раней ежу для памерлых выстаўлялі і на дах дома. Пасля абеда свята працягвалі ўжо дома, дазвалялася крыху весялосці. У некаторых палескіх рэгіёнах наўцам прысвячаліся і іншыя святы.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/3633




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz