ДЗЕДАВІЦА

ДАЖБОГ ЖЫВЕ Ў БРАДАХ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ДАЖБОГ ЖЫВЕ Ў БРАДАХ

    Сакральных месцаў, авеяных таямнiцамi i легендамi, у краiне даволi шмат. Крынiцы, камянi, прошчы, капiшчы i курганы, нават жывыя дрэвы. За вёскай Брады Пружанскага раёна ёсць лапiк зямлi, абгароджаны невысокiм плотам, якi здаўна называюць «Крыжык» альбо «Дзве бярозкi». Гэта — мясцовая святыня.

    Камень, дакладных памераў якога нiхто не ведае, i крынiца пад iм. Пра святасць найперш сведчаць крыжы, абвязаныя стужкамi. Стужкi ж сведчаць пра тое, што месца людзьмi не забытае. Пра тое ж i кветкi каля крыжоў, i пафарбаваны плот, i скошаная трава. «Нiколi не было такога, каб да «Крыжыка» не прыходзiлi.

    Раз на год абавязкова збiралiся жанчыны, — сказала па тэлефоне жыхарка Брадоў, бiблiятэкар i наша даўняя падпiсчыца Іна Яраш. — Ад сваёй бабулi Ганны ведаю, што «Крыжык» служыў i ў якасцi царквы, бо свайго храма ў Брадах нiколi не было». У сувязi з развiццём агратурызму, этнакультуролагi спрабуюць «рассакрэцiць» таямнiцу з’яўлення за Брадамi валуна з крынiцаю.

    Несумненна, найперш гэта помнiк прыроды, якi варта ахоўваць. Святасць месца для жыхароў Брадоў i найблiжэйшых Шчэрбаў тлумачыцца пакуль толькi прыгожай легендай пра тое, што тут Божая Мацi вяла свайго Сына. Сведчанне гэтаму — два паглыбленнi на валуне, нiбыта i сапраўды адбiткi ступняў.

    У дадатак лекавая якасць крынiчнай вады, асаблiва пасля яе асвячэння. «Калi чалавеку нездаровiцца i цяжка на душы, ён прыходзiць сюды, — кажа Iна Яраш, — Пабудзе сам-насам, дакранецца да бярозак, прыкладзецца да каменя, глыне вадзiцы. I яму робiцца нашмат лягчэй». Да «Крыжыка» мяне прывяла Соф’я Барысюк (на фотаздымку), якая пасля доўгажыхарства ў Мiнску вярнулася ў Брады даглядаць старэйшую сястру.

    Самой Соф’i налета восьм-дзесят будзе. Гэта яна мне паведамiла, што некалькi гадоў таму ў засушлiвае лета да каменя прыходзiлi жанчыны прасiць дажджу. Як гэта робiцца, Соф’я Рыгораўна не ведае, але гэткi абрад iснуе тут спрадвеку, i нiбыта «Крыжык» сапраўды дапамог: пайшоў дождж.

    Але перад гэтым жанчыны моўчкi прайшлi па вёсцы, панабiралi вады са студняў i панеслi яе да крынiцы. Тое ж распавяла бiблiятэкарка i захавальнiца легендаў i паданняў Iна Яраш. Iна шкадуе, што не засталося больш носьбiтаў жывой традыцыi «iсцi да «Крыжыка», якiя несумненна валодалi старажытнымi сакрэтамi распазнання з’яў прыроды, умення звяртацца да яе, прасiць.

    Адным з такiх зваротаў i было «выклiканне дажджу». Было б дзiўна, калi б у самыя атэiстычныя часы «Крыжык» не зведаў рэпрэсiй. Не абмiнуў i яго iмпэт будаўнiкоў камунiзму ў рашучай барацьбе з рэлiгiяй. Iна Яраш захоўвае ўспамiны сваёй бабулi пра тое, як засыпалi крынiцу, спiлоўвалi крыжы i хацелi бульдозерам сцягнуць валун.

    Але камень з месца не скрануўся, крынiца не перасохла, а крыжы… замест спiлаваных з’яўлялiся новыя. «Крыжык» ацалеў. А ад перанесеных пакут ён цяпер яшчэ больш шанаваны i прывабны. Цiкава, што кажуць пра камянi беларускiя даследчыкi? Напрыклад, бацька класiка нашай лiтаратуры Максiма Багдановiча Адам Ягоравiч Багдановiч яшчэ ў 1895 годзе напiсаў нарыс пра перажыткi старажытнага светаўспрымання ў беларусаў i да гэтых перажыткаў аднёс камянi з абрадамi каля iх.

    А адзiн з найвядомейшых даследчыкаў ХIХ стагоддзя Адам Кiркор сцвярджаў, што амаль кожны камень вялiкiх памераў цi незвычайнай формы фактычна быў культавым, ушаноўваўся насельнiцтвам i меў адметныя паданнi пра сваё паходжанне. Не выключана, што брадоўскі валун мог увасабляць Бога па імені Дажбог, бо да яго заўсёды неслі кветкі і грошы.

    Што датычыць абрада «выклiкання дажджу», паводле энцыклапедыi «Беларускi фальклор», ён вядомы амаль усiм народам свету, як плювiяльная магiя, i быў вельмi пашыраны ва ўсходнiх славян. Значыць, жыхары вёскi Брады Пружанскага раёна з iхнiмi здольнасцямi «рабiць цуды» яшчэ ў недалёкiм мiнулым не былi выключэннем, наадварот, заканамернасцю.

    Цяпер жа, што нi кажы, гэта сапраўдная экзотыка. Але цi надоўга? Калi прырода не перастане здзiўляць сваiмi капрызамi, цi не давядзецца размаўляць з ёю моваю нашых продкаў?

    Анатоль Кляшчук, фота аўтара.

    Крыніца: http://zviazda.by/globus/dazhbog-zhyve-%d1%9e-bradax

     




    Copyright MyCorp © 2019
    Конструктор сайтов - uCoz