ДЗЕДАВІЦА

КОЖНАМУ СВАЁ МЕСЦА
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    КОЖНАМУ СВАЁ МЕСЦА

    Чырвоны кут у хаце — гэта самае ўтульнае і прыгожа аздобленае месца, у якім пад столлю гуртаваліся прадстаўнікі нябеснага царства, на бэльцы былі занатаваны імёны сканаўшых сваякоў, а на скрыжаванні абрадавага часу стаялі дзве лавы, паміж якімі ўзвышаўся жытнёвы сноп, імя якога таксама мела прамое дачынне да дамачадцаў — “Дзед”.

    * Гаспадар хаты сядзеў на самым ганаровым месцы — у чырвоным куце, пад абразамі. Калі ў сям’і не было бацькі, яго месца займаў старэйшы жанаты сын. Калі ён быў яшчэ нежанаты, то лідэрства ў сям’і належала маці.

    * Строга сачылі за тым, каб за сталом адначасова не сядзела трынаццаць чалавек.

    * Самае пачэснае месца — у чырвоным куце — падчас вясельнага абраду заўсёды належала жаніху і нявесце. Побач з імі садзіліся самыя блізкія сябры: шафер і шаферка, баяркі, маршалак, хросныя бацькі. Кожнае крыло вясельнага стала запаўнялі моладзь і блізкія сваякі ў адпаведнасці з іх узростам: чым маладзейшыя госці, тым яны былі бліжэй да маладых, а чым старэйшыя — тым далей ад чырвонага кута, бліжэй да парога, да зоны будучай сустрэчы з продкамі.

    * У некаторых мясцінах існавала строгае правіла: нежанатых і незамужніх за вясельны стол не запрашалі. Для іх накрывалі стол у асобным месцы: улетку пад яблыняй у садзе, зімой — у суседняй хаце.

    * Падчас пахавальнага абраду ў чырвоным куце ставілі чарку і прыбор для нябожчыка, ля яго садзіліся самыя старэйшыя, далей — маладзейшыя. Дзеці і моладзь, якая не стварыла сваёй сям’і , за жалобны стол наогул не дапускаліся.

    Крыніца: http://www.ng.by/ru/issues?art_id=29568




    Copyright MyCorp © 2019
    Конструктор сайтов - uCoz