ДЗЕДАВІЦА

КАЖУХ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    КАЖУХ

    Вылучаецца сярод адзення высокім семіятычным статусам. Рытуальнае яго выкарыстанне пачыналася з першых хвілін жыцця чалавека і працягвалася да самай смерці. На К. клалі народжанае дзіця, садзілі яго ў час першага пострыгу, адымання ад грудзей, у чорны К. захутвалі парадзіху, усюды на К. клалі толькі што памерлага чалавека.

    Нават у гарачае надвор’е К. апраналі маладыя, сядзелі на ім за вясельным сталом. Усе гэтыя кантэксты сцвярджаюць наяўнасць у К. глыбокага сімвалічнага зместу, калі ён пачынаў маркіраваць пераходнасць, маргінальнасць самой сітуацыі і адпаведна лімінальнасць істоты, што яго апранала.

    Дарэчы прыгадаць і казачныя эпізоды, калі герой зашывае сябе ў авечую шкуру з мэтаю патрапіць на “той” свет. Нельга паменшыць і ролю К. як сімвала, што ўвасабляў будучы дабрабыт, багацце і плоднасць. Ідэю багацця заканамерна актуалізавала наяўнасць густой поўсці (узгадайце зычанне на вяселлі: “Каб жаніх быў багаты, як кажух валахаты”).

    У каляндарнай і аказіянальнай абраднасці апрананне К., часцей вывернутага, сімвалізавала прысутнасць у рытуальнай прасторы таго свету ці намер уступіць з ім у кантакт – параўн. калядныя пераапрананні, што дэманстравалі прысутнасць продкаў сярод жывых, К. у рытуалах ахвярапрынашэння і народнай медыцыне.

    Апрануўшы на Дзяды К. поўсцю наверх, лічылася магчымым убачыць душы продкаў, у такім жа выглядзе запрашалі на калядную куццю Мароза, ваўкоў і да т. п. Матыў вывернутасці звязаны з устаноўкай на свядомыя антыпаводзіны, а далучэнне К. да атрыбутаў прадстаўнікоў таго свету стасуецца з уяўленнямі аб аднолькавай калматасці К. і чорта, параўн. выслоўе “чорт кашлаты”.

    Маніпуляцыі з К. у народнамедыцынскіх рытуалах арыентаваныя перадусім на сімвалізацыю ім пераходнай зоны – паклаўшы дзіця на чорны К., накрыж выстрыгалі пасмачку поўсці і падкурвалі яго; на К. дзіця “мерылі” ад пуду, выбіралі сцень ды інш. У асобных кантэкстах К. адсылае ўдзельнікаў абраду да вобраза мядзведзя.

    Менавіта “мядзведзіцай” у беларускіх вёсках называлі маладую (у вясельнай песні: “А прывязлі мядзведзіцу – саплівую, хрыплівую…”). Цікава, што гэтак жа называлі нявесту і ў старажытнай Грэцыі, дзе існаваў нават звычай, згодна з якім афінянкі ў гонар багіні Артэміды павінны былі рытуальна пераўвасобіцца ў мядзведзіху.

    З другога боку, этыялагічныя легенды звязваюць першага мядзведзя з чалавекам, які, апрануўшы К., хацеў напалохаць Бога і быў за тое пакараны. Сімволіка багацця і дабрабыту ў К. рэалізавалася ў абрадах уваходзін, калі сямейнікі ўпаўзалі ў новую хату па пасцеленым поўсцю ўверх К., у самім будаўніцтве жытла – пры падыманні маціцы да яе прывязвалі загорнутыя ў К. хлеб і бутэльку з віном.

    Паўсюль праз К. вялі ў хлеў купленую карову і выганялі яе першы раз увесну ў поле (параўн. тлумачальнае клішэ: “Каб не гола була”). На Лепельшчыне на Грамнічкі прыносілі ў хату гусака і кармілі яго на стале, засланым К.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/2152

    КАЖУХ

    -Кажух вылучаецца сярод адзення высокім семіятычным статусам. Рытуальнае яго выкарыстанне ў якасці абярэга пачыналася з першых хвілін жыцця чалавека і працягвалася да самай смерці.

    -На кажух клалі народжанае дзіця, садзілі яго ў час першага пострыгу, адымання ад грудзей, у чорны кажух захутвалі парадзіху, на кажух клалі толькі што памерлага чалавека. Нават у гарачае надвор'е кажух апраналі маладыя, сядзелі на ім за вясельным сталом.

    -Кажух увасабляў будучы дабрабыт, багацце і плоднасць. Ідэю багацця заканамерна актуалізавала наяўнасць густой поўсці (на вяселлі: "Каб жаніх быў багаты, як кажух валахаты").

    Сімволіка багацця і дабрабыту рэалізавалася ў абрадах уваходзін, калі сямейнікі ўпаўзалі ў новую хату па пасцеленысм поўсцю ўверх кажуху.

    -У каляндарнай абраднасці апрананне кажуха, часцей вывернутага, сімвалізавала прысутнасць ў рытуальнай прасторы таго свету ці намер уступіць з ім у кантакт.

    Апрануўшы на Дзяды кажух поўсцю наверх, лічылася магчымым убачыць душы продкаў. Пераапрананні на Каляды дэманстравалі прысутнасць продкаў сярод жывых.

    Беларусская міфалогія: Энцыклапед. слоўн. / С.Санько, Т. Валодзіна, У. Васілевіч і інш. - Мн.: Беларусь, 2004. - 592 с.

    Крыніца: http://www.obereg.of.by/catalog.php?id=94&category=10&mode=detail




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz