ДЗЕДАВІЦА

ЛЯЛЬНІК
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ЛЯЛЬНІК

    Язычніцкае свята ў гонар багіні Лялі (Лёлі) – дачкі Лады, якое адбываецца 5 травеня. Маці Лада па даследаваннях вучоных , з'яўляецца багіняй вяснова-летняй урадлівасці і апякункай вяселляў.

    Абое належаць да рожаніц, што згадваюцца ў антыязычніцкіх сярэднявечных павучаннях. Апісанне святкавання зрабілі ў ХІХ ст. фалькларысты Драўлянскі (П. Шпілеўскі, 1846) і А. Кіркор (1882), якое выглядае наступным чынам.

    Дзяўчаты на лузе выбіралі самую прыгожую сяброўку, апраналі ў белую кашулю, упрыгожвалі зялёнымі галінкамі, вянком з кветак і саджалі сярод малочных пачастункаў.

    Вадзілі каля яе карагод і спявалі:

    Благаславі, маці,

    Ой, Лада, маці!

    Вясну заклікаці.

    У іншых песнях багіня характарызуецца карміцелькай: Дай нам жытцу Да пшаніцу, У агародзе – Сенажаць, Поўны грады, Роўны зрады.

    Пасля кожных двух радкоў выгукваецца: «Ляля, Ляля, наша Ляля!».

    Багіня згадвалася не толькі ў прыпевах («Наша Ляля, Ляля нас корміць зусім...»). Ляля частавала сябровак малочнымі стравамі і кідала кожнай ў час скокаў вянкі, якія зберагаліся да наступнай вясны ці, нават, вяселля.

    Алесь Лозка




    Copyright MyCorp © 2019
    Конструктор сайтов - uCoz