ДЗЕДАВІЦА

ПЕРАБІРАЮЧЫСЯ Ў НОВУЮ ХАТУ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ПЕРАБІРАЮЧЫСЯ Ў НОВУЮ ХАТУ

    Перабіраючыся ў новую хату, стары венік з сабой нясі - Гэта павер'е, як і папярэдняе, злучана з тым, што пад венікам можа жыць дамавік. Але, акрамя таго, у народзе склалася няпростае стаўленне да веніка ў сілу яго містычнай двуякасці.

    З аднаго боку, венік і мятла - упадабаныя прылады ведзьмаў, якія на іх і лётаюць, і расу імі стрэсваюць, і псуту наводзяць, хваробы насылаюць (шпурнулі венік услед ці падкінулі яго пад парог - і гатова!).

    З другога боку, паколькі з дапамогай веніка пазбаўляюцца ад бруду, яму прыпісваюць і магчымасць пазбаўляць ад нячыстай сілы (мятуць ім дарогу перад маладымі і г.д.).

    Калі венікам вымяталі салому, на якой абмывалі нябожчыка, такі венік абавязкова выкідваюць. Але стары венік пры пераездзе ў новую хату абавязкова бралі з сабой: па-першае - каб перанесці дамавіка; па-другое - каб на выкінуты венік не наступілі і тым самым не прычынілі гаспадарам непрыемнасцяў.




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz