ДЗЕДАВІЦА

МАЛАКО
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    МАЛАКО

    Прадукт харчавання, які ў народных уяўленнях набліжаны да стыхіі нябеснай і зямной вільгаці і супрацьпастаўлены стыхіі агню; аб’ект (прадмет) шматлікіх магічных аперацый як шкаданоснай, так і засцерагальна – спрыяльнай скіраванасці.

    “Прыродны” характар (магчымасць спажываць у сырым выглядзе) і вадкасць М. – супрацьпастаўляюць яго гатаваным (г. зн. прыналежным сферы “культуры”), цвёрдым (сыр, хлеб ды інш.) прадуктам.

    Адсюль (як пераважнае харчаванне) М. усведамлялася як атрыбут людзей, фізічна і сімвалічна набліжаных да “іншасвету”, - немаўлят (“малочнік, “малакасос”) і старых (“малочная яда – да парогу хада”).

    Знакавы характар меў і белы колер М., убачанае ў сне, азначала хваробу або сварку, але адначасова і здароўе, пахвалу збоку людзей (белы колер як сімвал святла і чысціні).

    На ўсёй Беларусі М. (каровіна, казінае, кіслае) выкарыстоўвалася як магічны сродак тушэння пажараў, у першую чаргу запаленых перуном. У побытавай жа сітуацыі непасрэдны кантакт М. і агню лічыўся вельмі непажаданым. Так, калі паранае М. “збягала” на адкрыты агонь, гэта магло прывесці да знікнення М. у каровы.

    Да такога ж выніку прыводзіў і выган кароў на пашу качаргой ці ботагам (рэчамі, непасрэдна звязанымі з агнём). Адначасова салодкае малако каровы – пярвястк4і лічылася дзейсным сродкам супраць прышчоў на твары (чырвоны колер прышчоў збліжае іх з стыхіяй агню; узгадай прышчы як пакаранне за абразу агню).

    Кіслае ж М. усюды выкарыстоўвалася пры ўкусе змяі. Як адзін з асноўных прадуктаў харчавання, субстанцыя для вытворчасці смятаны, масла, тварагу, сыру і шэрагу страваў, М. выступае як і сімвал дастатку сям’і, што вымагала складанай сістэмы магічных дзеянняў, закліканых прадухіліць псоту, крадзеж М. з боку чараўнікоў і спрыяць паляпшэнню яго якасці і павелічэнню колькасці.

    Асноўная доля магічных аперацый датычыла каровы як непасрэднага вытворцы М. Яшчэ на Каляды салома з-пад святочнага абруса аддавалася жывёле з мэтай павелічэння М. (Случчына). З гэтай жа мэтай гаспадыня аблівала карову вадой з даёнкі.

    Паказальна, што ў большасці замоваў на прыбаўленне М. зварот па дапамогу адрасаваны воднай стыхіі (“Вадзіца – царыца”). Каб М. было гусцейшым, хутка не псавалася і не паддавалася сурокам, у посуд з ім, асабліва пры продажы, кідалі даробак солі. Шырока распаўсюджанымі да нашага часу з’яўляюцца народныя ўяўленні пра здольнасць ведзьмаў адбіраць М.

    Асабліва небяспечнымі ў гэтым кантэксце з’яўляліся першы выган кароў на пашу ў дзень св. Юр’я і Купалле, калі чараўніцы,Э збіраючы расу цадзілкай ці ручніком, забіралі малочны спор для сваіх кароў. Моцныя ведзьмы і чараўнікі мель здольнасць адбіраць М. (узгадаўшы мянушку той ці іншай каровы), “здаіўшы” яго з зубоў прыстаўленай да сцяны бараны.

    М. разлітае падчас дойкі ў полі, трэба было тэрмінова затаптаць у зямлю, каб яго не пакаштавала жаба, выгляд якой набывае ведзьма. Каб унікнуць “малочных сурокаў”, існавала мноства засцерагальных прадпісанняў.

    Падчас пашы каровам на рогі чаплялі кавалак рыбацкага нерату (Ушаччына), залівалі ў рог “жывое срэбра” (ртуць), на парозе хлява клалі крапіву, дзядоўнік (“каб ведзьма накалолася”) ці вешалі забітую сароку. Падчас выгану жывёлы гаспадыня замятала яе сляды, каб на іх не навялі чараў (Рассоншчына); скаціну абсыпалі макам – відуком, абкурвалі асвечанымі зёлкамі.

    Катэгарычна забаранялася несці М. у нічым не пакрытай (г. зн. адкрытай усялякаму воку) даёнцы, а таксама хваліць удойнасць сваёй каровы. У тым разе, калі М. прапала, гаспадары выварвалі ў асвечанай вадзе знойдзеную падкову, цадзілку, падстаўлялі пад струмень М. нож.

    Аднак збольшага дапамагчы ў падобнай сітуацыі, паводле народных перакананняў, могуць толькі знахары.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/3333

    МАЛАКО

    Малако — самая распаўсюджаная ежа сярод усходніх славян, сыравіна для прыгатавання смятаны і сыру. Ад колькасці малака залежаў дабрабыт сям’і. У той жа час малако вельмі часта выкарыстоўвалі ў магічных дзеяннях, зарыентаваных на захаванне здароўя і дабрабыту.

    * Лічылася, калі ўвесну са з’яўленнем першай ластаўкі памыцца малаком, твар будзе белым, чыстым і прыгожым.

    * Каб дзіцё не сурочылі, пры першым рытуальным купанні яго ў ваду дадавалі невялікую колькасць малака.

    * Паўсюдна на Беларусі малако выкарыстоўвалі як магічны сродак для спынення пажару, асабліва калі ён пачынаўся ад удару маланкі.

    * У той жа час у паўсядзённым жыцці гаспадыня павінна была строга сачыць за тым, каб малако не “збягала” на адкрытае вогнішча — інакш у каровы яно знікне ўвогуле.

    * Праліваць малако на зямлю катэгарычна забаранялася. І калі крыху малака ўсё ж такі пралівалася, каб пазбегнуць “малочных сурокаў”, яго трэба было хутка затаптаць у зямлю.

    * Каб у каровы не знікла малако, калі вы частуеце ім нейкую пабочную асобу, у кружку абавязкова клалі некалькі драбінак солі.

    * Таксама паўсюдна прытрымліваліся строгага правіла ў адносінах да даёнкі: яе нельга было ставіць на стул, інакш малако ў каровы знікне (“прысохне”).

    У народнай медыцыне кіслае малако выкарыстоўвалі для лячэння тых, каго ўкусіла змяя.

    Крыніца: http://www.ng.by/ru/issues?art_id=20960




    Copyright MyCorp © 2019
    Конструктор сайтов - uCoz