ДЗЕДАВІЦА

ПЯЧУРНІК
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ПЯЧУРНІК

    Пячурнік— у беларускай міфалогіі дух, які жыве ў печы ці за печчу. Абліччам нагадвае ката, толькі ходзіць на задніх лапах, чалавеку стараецца не паказвацца. З'яўляўся, як і дамавік, апекуном таго дома, дзе жыў. У знак пашаны гаспадыня выстаўляла ноччу на печы пачастунак пячурніку— рэшткі вячэры альбо малако. Калі ж да яго паставяцца без належнай увагі, пячурнік ад суму, помсты ці крыўды будзе некалькі начэй запар выць і крычаць у коміне, грукатаць уюшкаю. Маючы здольнасць прадбачыць бяду і непрыемнасці, пачынае пасоўваць мэблю, скідваць і разбіваць посуд— каб папярэдзіць гаспадароў. Але пячурнік схільны і пажартаваць: зносіць патрэбную рэч са звычнага месца і хавае яе. Фалькларысты зафіксавалі веру ў пячурніка на Маладзеншчыне.

    Крыніца: https://be.wikipedia.org/wiki/%D0%9F%D1%8F%D1%87%D1%83%D1%80%D0%BD%D1%96%D0%BA

    http://mifijslavyan.ru/stories2/249.htm

     




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz