ДЗЕДАВІЦА

ВУЗЕЛ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ВУЗЕЛ

    У народных вераваннях выступаў як сімвал адзінства, непарыўнасці, замацавання, лакалізацыі пэўнай з’явы, любові, а развязванне В. набывала адваротны сэнс – раз’яднання, разлучэння, паслаблення, нараджэння, смерці. У міфапаэтычнай традыцыі беларусаў – гэта сродак сімвалічнага размыкання і замыкання межаў сакральнай прасторы ( завязванне і развязванне нітак, паясоў, ручнікоў ды інш.).

    Выкарыстанне завязаных В. рэчаў у функцыі абярэгаў складае рытуальны комплекс, які звязаны з кантролем сакральных межаў. У некаторых народаў В. з’яўляўся папулярным амулетам супраць благога вока. В. як спосаб злучэння частак кантралюе ўваход і выхад у супрацьлеглыя светы, а рытуальнае завязванне і развязванне В. абазначае пачатак і канец камунікацыі. Завязванне В. – своеасаблівы чарадзейны акт, які можа ўтрымліваць як добры, так і ліхі намер.

    Павер’і, звязаныя з В., суправаджалі чалавека ўсё ягонае жыццё. Калі падчас шыцця ў В. завяжацца нітка – гэта значыла, што хтосьці прывяжацца да дзяўчыны. На вянчанні нявеста старалася развязаць паясны В. ( тое ж рабіў муж жонцы ў першую шлюбную ноч), каб ёй лягчэй было нараджаць дзяцей. Перад вяселлем маладой завязвалі гарсэт, унізе завязвалася шнуроўка на тры вузлы, якія заканчваліся на жываце і павінны былі абараняць будучую маці ад злых сілаў і сурокаў.

    Або каб адняць сілу ў ведзьмакоў, маладая прала нітку асаблівым спосабам і на ёй завязвала В., прычым першыя два ыузлы на парозе хаты, другія два – ля варот. Падчас родаў у хаце развязвалі ўсе В. – гэтак сімвалічна раз’ядноўвалася знітаванасць мацеры і дзіцяці. Па колькасці В. на пупавіне варажылі пра колькасць у мацеры дзяцей у будучыні. Высушаную пупавіну завязвалі ў анучку, у вузельчык, які потым давалі развязваць падросламу дзіцяці, каб “развязваў розум”, стаў спрытным, кемлівым, памятлівым.

    Пры кананні чалавека , як і пры родах, у хаце таксама развязвалі усе магчымыя В., каб душа лягчэй магла аддзяліцца ад спакутаванага цела. Памерламу маладому хлопцу завязвалі на шыі хустку ў В., як знак не завязанага ім пры жыцці сямейнага В. А пры ўбранні ў апошні шлях жанатых людзей не старога веку, наадварот, не завязвалі В., каб дывым удаве ці ўдаўцу неўзабаве давялося завязаць новы шлюб. Сустракаліся павер’і, звязаныя з В., і на працягу каляндарнага года.

    На Каляды наагул забаранялася завязваць і развязваць В. Калі ж гэтая забарона парушалася, то пад канец Калядаў, на вадапосную куццю на нітцы навязвалася такая колькасць В., колькі было выканана забароненых работ, пасля чаго нітку выкідвалі за дровы ці спальвалі. У Чысты чацвер у трох кутках хаты выпрадалі тры ніткі, якія лічыліся лекавымі ад ламоты пасля таго, як на іх навязвалася па дзевяць В.

    У весну, з прылётам буслоў, дзеці завязвалі В., каб нешта знайсці ўлетку, і дзеля замацавання магічнага пажадання казалі: “ На ціхае лета, на буйнае жыта, а нам на добрае здароў’е!” На дажынках пакінутая барада завязвалася ў В., пад які клалі ахвярны кавалак хлеба дзеля новага добрага ўраджаю. Сярпом В. убіваўся ў ніву са словамі: “ Ніўка, ніўка, падай маю сілку!” Адмоўнае ўвасабленне В. – заломы ці закруткі ( завязванне асблівым спосабам каласоў збожжа ў полі).

    Рабілі гэтыя заломы ведзьмакі, каб сапсаваць ураджай, прынесці шкоду гаспадару. Менавіта ў В. канцэнтруецца ўся негатыўная энергія, якую здольны спыніць толькі чалавек з прыкметамі, што характарызуюць яго сувязь з “ іншасветам”. В. як магічная фігура даволі актыўна выкарыстоўваўся пры лячэнні розных немачаў.

    Знахары і шаптуны прызвіхах рук і ног адначасова з чытаннем замоў і малітваў навязвалі на шнуры дзевяць вузельчыкаў, прывязвалі да пакалечанай часткі цела ( тоеж рабілі і пры радзімцы, пярэпалаху), вымяраючы усе часткі цела, суставы, галаву, і тою ніткаю з В. падкурвалі хворага.

    Знахар таксама абвіваў нітку вакол галавы хворага са словамі: “ Вяжу тваю галаву” – і завязвае В., потым жывот: “ Вяжу твой жывот”, - зноў В. Далей такім жа чынам звязваюць рукі і ногі хворага, пасля гэтага В. кідаюць у печ.

    Ад сурокаў нітку з В. клалі ў кавалак хлеба і, завязаўшы ў анучку, неслі на ростані. Пры засцераганні ад сурокаў насілі на руках і нагах чырвоныя суконныя ніткі, завязаныя ў тры В. Ад зубнога болю павязвалі на шыі ці на руцэ шнурок з дваццаццю сямю В.

    Ад бародавак навязвалася столькі В., колькі іх выскачыла на целе; калі хто падыме тую нітку – да таго яны і пяройдуць, і таму кідалі яе на сметніку, на раздарожжы, за трыццаць тры крокі ад крыжа ці клалі пад пяткаю дзверы з разлікам: як В. сатруцца, так і бародаўкі знікнуць. Ад ліхаманкі завязвалі хоць на чым тры В., калі ўпершыню ўвесну бачылі бусла, і тыя В. давалі развязваць хвораму.

    А ў Чысты чацвер пры чытанні дванаццаці Евангелляў завязвалі дванаццаць В. на суворай нітцы і апярэзваліся ёю ці кідалі нітку з В. у бягучую ваду, каб з ёю сплыла і хвароба.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/642




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz