ДЗЕДАВІЦА

ВАДОХРЫШЧА
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ВАДОХРЫШЧА

    Зімовае свята народнага календара (адзначалася 6 студзеня с. ст.), якім завяршаліся каляды. Хрысціянская рэлігія звязвае В. з хрышчэннем Ісуса Хрыста Іаанам Хрысціцелем на рацэ Гардан (таму ў гэты дзень у цэрквах адбываецца асвячэнне вады, якую некалі бралі з бліжэйшай рэчкі, прасякаючы на лёдзе вялікі крыж).

    Яшчэ з дахрысціянскіх часоў верылі ў цудадзейную моц свянцонай вады: яе давалі выпіць хвораму, апырсквалі поле перад сяўбой, хатнюю жывёлу, новую хату перад засяленнем, труну перад тым, як пакласці нябожчыка.

    На В. варажылі пра будучую гаспадарку: часалі лён, каб такімі ж гладкімі былі цяляты; лавілі шапкамі і фартухамі падкінутую ўгору жменю гароху і па злоўленых гарошынах лічылі колькасць цялят, што народзяцца ў гэты год; па дыму ад запаленай лучыны меркавалі, адкуль трэба чакаць пчаліных раёў, і г. д.; варажылі таксама пра суджанага.

    В. звычайна супадала з самымі халоднымі днямі зімы, пасля якіх год паварочваў на лета.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/10123

    ВАДОХРЫШЧА, ХРЫШЧЭННЕ, КШЧЭННЕ, БОГАЯЎЛЕННЕ

    Зімовае свята народнага каляндара, дзень завяршэння Калядаў(19 студзеня н.ст.). У каталікоў пярэдадзень В.(6 студзеня) мае назву "Тры каралі". Найбольш яскрава ўвасобіла культ вады. Хрысціянская рэлігія звязвае В.з хрышчэннем Ісуса Хрыста Іаанам Хрысціцелям на рацэ Ярдан і са з'яўленнем усіх асобаў Святой Троіцы.

    На В. у храмах адбываецца асвячэнне вады, якую некалі бралі з бліжэйшай рэчкі( у гэты дзень усе вадасвятныя месцы называліся "Ярданамі"), прасякаючы на лёдзе вялікі крыж і фарбуючы ягобураковым сокам у ружовы колер. Пры асвячэнні вады На Усходнім Палессі ставілі кругом маладыя ялінкі, каб закрыць ваду ад усялякае нечысці, а іх галінкі потым падкладвалі пад квактух, каб было болей куранят, ці ўторквалі ў страху, каб туды не ўдарыў пярун.

    Ліхіх духаў на "Ярдані" адпужвалі таксама стральбою з ружжаў. Яшчэ з дахрысціянскіх часоў верылі ў цудадзейную моц асвечанай вады, захоўваючы ў доме, як і асвечаныя купальскія зёлкі: яе давалі выпіць хвораму; апырсквалі свойскую жывёлу адразу пасля ацёлу і перад першым выпасам; садовыя дрэвы, калі яны не давалі пладоў; поле перад сяўбою дзеля ўрадлівасці і каб вывесці асот; новую хату перад засяленням і гаспадарчыя пабудовы; пчальнікі і вуллі; труну перад тым, як пакласці ў яе нябожчыка,і выкапаны дол на могілках.

    Найбольш уздзейнай лічылася вада, узятая з трох, а лепей з сямі "Ярданяў", дзеля чаго пасылалі людзей у розныя месцы. Казалі, хто першы зачэрпне святой вады і вернецца дамоў, той першы збярэ з поля сваю збажыну. Разабраўшы ваду неслі яе дадому, а потым паілі з палонкі коней.Смельчакі купаліся ў палонцы да ўсходу сонца, каб цела было бялейшае і ачысціцца ад грахоў.

    Пры адсутнасці рэк ці азёраў бралі ваду з калодзежаў, апусціўшы туды крыжык, зроблены з лучыны, які потым вешалі на варотах ад малочных ведзьмаў( гл. Ведзьмы малочныя). Пяклі крыжыкі з цеста і елі іх. Напярэдадні В. сяляне пераварочвалі вазкі і сані, бо ў гэты час нібыта павінны прыходзіць вадзянікі, каб за ўвесь наступны дзень, пакуль асвечаную ваду не знясе плынь, вывезці сваіх дзяцей, якія могуць загінуць ад апускання крыжа ў ваду.

    З асвечанай вады ўцякае і чорт, перасяляючыся на вярбу аж да яе асвячэння на Вербніцу. На В. выконвалі розныя магічныя дзеянні і варажылі на гаспадарчыя справы: часалілён, каб такімі ж гладкімі былі цяляты; лавілі шапкамі і хвартухамі падкінутую жменю гароху і па злоўленых гарошынах разлічвалі на колькасць ягнятаў, што народзяцца сёлета; па дыме ад запаленай лучыны меркавалі, адкуль на весну трэба чакаць прылёту пчаліных раёў і, адпаведна, у які бок разварочваць вуллі; раскідвалі перад вадзяною куццёю па чатырох баках хаты жытнёвае зерне на багаты ўраджай.

    Варожачы на суджанага, пералічвалі калы ў плоце("кол, каліца"...); з куцёю ў роце беглі на вуліцу і пыталіся ў першага стрэчнага імя. Існавала шмат прадказанняў будучага гадвор'я і ўраджаю. Калі на В. сцюдзёна - у жніво будзе вельмі горача; хрышчэнскі снег абяцаў урадлівы год, грыбное лета, але чакалася чарвівая капуста. Калі на В. было цёпла, спадзяваліся, што густа ўзыдзе збажына.

    Воблачнае В. прадказвала добры год, а калі на небе чыста, то і ў засеках будзе чыста. Малады снег, што выпаў у хрышчэнскую раніцу, лічыўся добрым сродкам адбельвання палатна і лямцавання сукна. В. звычайна супадала з самымі халоднымі днямі зімы, пасля якіх год паварочваўся на лета: "Трэшчы - не трэшчы, прайшлі Вадахрэшчы. Не к Раству, а к Пятру!"

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/182




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz