ДЗЕДАВІЦА

ГРУША, ІГРУША
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ГРУША, ІГРУША

    У беларусаў ушаноўвалася ў шэрагу з іншымі пладовымі дрэвамі. Забарона ссякаць Г. матывавалася тым, што на ёй сядзіць Божая маці, калі сыходзіць на зямлю.

    Менавіта на Г. у 1470 г. аб’явіўся цудоўны абраз Маці Божай Жыровіцкай. Побач з ёй на Г. у беларускіх замовах могуць змяшчацца іншыя міфалагічныя персанажы, да прыкладу, тры сястрыцы: “У полі стаіць грушка, пад той грушкай сядзяць тры сыструшкі: адна шые, другая вышывае, трэцяя кроў замаўляе”.

    На Палессі “на Г. заганялі русалку: кідалі туды вянкі”. Натуральна, усведамленне Г. як прытулку для міфалагічнай істоты ў хрысціянізаваным грамадстве абумовіла прыпадабненне яе да нячыстай сілы – згодна з павер’ямі, у старых, скрыпучых дуплістых Г. жыў чорт (параўн.:”закахаўся як чорт у старую грушу”).

    Плады і галінкі Г. выкарыстоўваліся ў прадукавальнай магіі для перадачы людзям і жывёлам жыватворнай сілы: грушавы напітак давалі парадзісе; каб зацяжарыць, маладзіца з’ядала Г., якая даўжэй за іншыя павісіць на дрэве.

    Нараджэнне дзяцей звязвалі з Г. і на Плессі – пра немаўля казалі: “упаў з грушы”, “баба з грушы прынесла”.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/1072




    Copyright MyCorp © 2019
    Конструктор сайтов - uCoz