ДЗЕДАВІЦА

ПІЛІПАЎКА
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ПІЛІПАЎКА

    Адпаведны час земляробчага календара перад калядамі; 4-6-тыднёвы піліпаўскі пост. Палявыя работы былі ўжо завершаныя і гал. Ролю набывала малацьба, жаночая хатняя праца. У гэты час царква забараняла гульні, забавы, спраўляць вяселлі і г. д.

    У П. Доўгімізімовымі вечарамі пралі кудзелю. На вячорках спявалі паставыя песні, для якіх характэрна сур’ёзная тэматыка, апавядальная ці дыялагічная форма і пераважна мінорны характар напеву.

    Асноўная тэматыка піліпаўскіх песень – хатняя жаночая праца, гаротнае сямейнае жыццё жанчыны-сялянкі, нядобразычлівасць з боку сваякоў мужа, нялюбы муж, муж-п’яніца, смутак, туга па родным доме.

    Нязначнае месца сярод іх займалі песні жартоўнага зместу, у некаторых гучалі любоўныя матывы. Сустракаюцца песні баладнага зместу.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/18596

    ПІЛІПАЎКА

    28/15. лістапада Гурый, Паісій, Маркел, Дзмітры. Ад гэтага дня пачынаецца апошні ў годзе пост — Калядны, або Піліпаўскі (Піліпаўка), які працягваецца да самых Каляд.

    Уважлівае вока падглядала: «Калі да Піліпавых заговін мянтуз намеча ікру — зіма атыйдзе раней; адваротнае здарыцца, калі мянтуз меча ікру пазней, перад днём восеньскага Юр'я»; «Калі непагадзь суправаджае Калядныя запусты, то можна разлічваць на ўраджайнае лета»; «На Піліпаўку пагода хмарная або снежная — травень будзе мокры».

    З Піліпаўкі, калі, паводле народнага выказвання, «дзень толькі да палудня», а потым ужо цямнее, пачыналіся вячоркі і попрадкі: «Спорны піліпаўскі клубок, а пятроўскі стажок».

    Наколькі плённай была работа цяпер, настолькі ж плённы быў затым і наступны этап — ткацтва: «Што ў Піліпаўку спрадзеш, тое ў Вялікі пост сатчэш». Казалі, што гэтым часам ваўкі збіраюцца ў зграі.




    Copyright MyCorp © 2019
    Конструктор сайтов - uCoz