ДЗЕДАВІЦА

ВЕРАБЕЙ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ВЕРАБЕЙ

    Паводле беларускіх народных уяўленняў – птушка-шкоднік, птушка-злодзей: крадзе зерне, дзе бя но не знаходзілася, знішчае частку ўраджаю, асабліва вераб’іным нападам падлягалі каноплі. В. трапіў у шэраг нешанаваных, хоць і не вельмі грознвх “ворагаў” селяніна. Паводле народнай міфалогіі, В. скача дзвюма ножкамі адразу, бо за правіннасць у часе выбараў птушынага цара яму звязалі ногі.

    В. добра жыве і множыцца, бо гэта дазволіў яму Бог за тое, што ён украў адзін цвік, якім збіраліся прыбіваць Ісуса да крыжа. Душа нябожчыка ў выглядзе В. можа прылятаць да блізкага чалавека, які моцна па ім смуткуе. У выглядзеВ. Лятаюць няхрышчаныя душы, значыць, В. належыць да разраду хтанічных істот. На Палессі В. залічаюць да тых гадаў (вужоў, жаб, смаўжоў ды інш.), што былі сабраныя ў торбу на знішчэнне, але па неасцярожнасці былі выпушчаныя чалавекам (анёлам), за што апошні быў ператвораны ў бусла.

    Паўднёвыя славяне, сям-там рускія і палешукі пяклі В. на Новы год і разгаўляліся імі. У іншых раёнах Беларусі В. палілі, а попел захоўвалі, каб дадаць яго да насення вясной дзеля магічнай засцярогі ад гэтых птушак. Па В. дзяўчаты варажылі пра замужжа: злоўленага В. кідалі ў запаленую печ, калі той здолеў вылецець, то і дзеўка “вылецець” замуж.

    Існаваў беларускі народны танец “Верабей”, заснаваны на імітацыі рухаў В. Усё гэта сведчыць, што ва ўяўленні чалавека яго шэры спадарожнік займаў не апошняе месца. У беларускім казачным эпасе матыў варагавання В. і мышы (казка”Верабей і мышона”). Пры гэтым В. выступае рэпрэзентантам усіх птушак – насельнікаў паветранай прасторы, а мыш – рэпрэзентентам усіх звяроў, насельнікаў зямной паверхні. У вайне птушак і звяроў В. выступае як няўдалы супернік мышы.

    Складаныя стасункі В. і з варонай. Так, па парадзе вароны В. склікае ўсё птаства на вайну са звярамі, але ў казцы “Пціцы на Русі” В. выступае крыўдзіцелем вароны, якую пабіў за тое, што яна нібыта накаркала кепскае надвор’е, якое не дазволіла мужыку змалаціць збожжа. І ў гэтай жа казцы вераб’і выступаюць у ролі пасланцоў цара птушак арла, якія мусілі запрасіць варону на суд за тое, што яна крыўдзіць малых птушак.

    У выніку варона была асуджаная на смяротнае пакаранне. Нязгода В. з варонай і сарокай падкрэсліваецца і ў казцы “Пташэчча піва”, калі гэтыя тры птушкі не змаглі разам зрабіць супольнага піва. Шкадлівыя функцыі В. падкрэсліваюцца ў кумулятыўнай казцы “Верабейка на былінцы”, у якой толькі чарвякі паслухаліся В. і ўрэшце прымусілі галінку В. У казцы “Быль і верабей” просьбу В. выконваюць стральцы, караючы гэтым самым і чарвякоў, якія адмовілі таму ў дапамозе.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary?alpha=&authenticity_token=7ac738a48b166025e45f6b2c67b725bd415bc85e&page=1




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz