ДЗЕДАВІЦА

КАМЕНЬ «ПЯСТУН»
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    КАМЕНЬ «ПЯСТУН»

    Гаворка ідзе пра легендарны камень, якім некалі ганарылася вёска Кукарава, і пра які пісалі і Тытусь Саподзька, і Юрка Віцьбіч, і Міхась Мялешка. Дзякуючы ім, у літаратуры захаваліся два паданні пра незвычайны камень, які ў народзе называюць «Пястун».

    Першае паданне гаворыць нам пра тое, што яго ні ў якім разе нельга чапаць, а хто парушыць забарону і зварухне — назаўсёды страціць зрок. У другім паданні гаворыцца, што некалі на месцы Кукарава быў старажытны замак, якім валодала прыгожая княгіня Рагна.

    Нечакана прыйшла бяда: на замак і яго жыхароў напалі ворагі. Княгіня і яе падданыя адважна абараняліся, але сілы былі няроўнымі. Каб яе багацце і царкоўныя рэліквіі не патрапілі ў рукі ворагаў, княгіня і святар закапалі іх на гары, а на тое месца паклалі вялікі камень, на які наклалі смяротнае закляцце.

    З тых часоў скарб ніхто і не можа адкапаць, бо баіцца паплаціцца жыццём. На пытанне, чаму камень мае назву «Пястун», мясцовыя жыхары адказалі, што чулі ад сваіх дзядоў, як тыя падчас Свята Піва ў мястэчку Пагост, што ў некалькіх кіламетрах ад Кукарава, каб памерацца сілай, пераносілі той камень на нейкую адлегласць, на якую хто быў здатны.

    А калі вярталіся дахаты, камень вярталі на месца. Так і высвятлялі — хто з мясцовых мужчын мацнейшы. Такім чынам, камень усё ж такі, насуперак паданням, зрушвалі з месца. І не проста зрушвалі, а дзякуючы яму, мясцовыя волаты мераліся сілай.

    Такія рытуальныя спаборніцтвы былі вельмі характэрнымі і папулярнымі ў даўнія часы і праводзіліся на сакральных мясцінах падчас нейкіх культавых дзеянняў. У дадзеным выпадку, такім дзеяннем з’яўляецца Свята Піва.

    Крыніца: http://rod_vera.blog.tut.by/2013/08/17/svyataya-gara-i-sled-bagarodzitsyi/




    Copyright MyCorp © 2019
    Конструктор сайтов - uCoz