ДЗЕДАВІЦА

ПРАЧЫСТАЯ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 11
    Гасцей: 11
    Карыстальнікаў: 0

    ПРАЧЫСТАЯ

    Летняе свята народнага календара (28 жнiўня н. ст.). У хрысцiян адзначаецца як дзень Успення Мацi Божай. Называлася таксама Успленне (у народзе тлумачылi тым, што ў гэты дзень ужо выспявалі плады i часам яравая збажына), Спажа (ад «гаспажа»), Зельная (у царкве асвячалi зелянiну, хлеб). Асвечанае жыта, перамяшаўшы з астатнiм, адкладвалi да новай сяўбы, каб прычакаць на наступны год добрага ўраджаю. У народных песнях гэты дзень згадваецца ў сувязi з разнастайнымi сельскагаспадарчымi работамi: «Прачыста снапкi падае», «на восець носiць», «папары мяшае», «пчолак ладзiць, кадкi мёдам налiвае». П. была для земляроба святам ураджаю, падвядзеннем вынiкаў яго працы: «Свята Прачыста у полi ўрачыста», «Спажа хлеба дзяжа». Адразу пасля П. пачыналася сяўба азiмiны, пра што нагадвала прыказка: «Успенне цi гатовае насенне?» Пачыналi капаць бульбу: «На Спленне цягнi бульбу за карэнне». П. называлi звычайна Першай, або Вялiкай, Большай, каб адрознiць ад Другой, Малой, Меншай, Спожкi Багача (Ражства Мацi Божай). Разам з Пакровам гэтыя тры святы ўтваралi багародзiцкiя святкi («Прыйшлi святкi апалi лiсткi»).

    http://mifijslavyan.ru/stories2/271.htm

    ПРАЧЫСТАЯ (ЗЕЛЬНАЯ, СПАЖА, УСПЛЕННЕ)

    Летняе свята народнага календара, якое адзначалі 15 жніўня с. ст. Праваслаўнай царквой святкуецца як дзеннь успення маці боскай. Назва ўспленне тлумачылася ў народзе тым, што ў гэты дзень ужо спелыя плады і часткова яравая збажына. На П. ў царкве асвячалі хлеб, зеляніну. Асвечанае жыта, перамяшаўшы з астатнім, адкладвалі да новай сяўбы, каб прычакаць на наступны год добрага ўраджаю. У нар. песнях гэты дзень згадваецца ў сувязі з разнастайнымі с.-г. работамі: “Прачыста снапкі падае”, “на восець носіць”, “папары мяшае”, “пчолак ладзіць, кадкі мёдам налівае”. П. была для земляроба святам ураджаю, падвядзеннем вынікаў яго працы: “Свята прачыста – у полі ўрачыста”, “Спажа – хлеба дзяжа”. Адразу пасля П. пачыналася сяўба азіміны, пра што нагадвала прыказка “Успенне – ці гатова насенне?”. П. называлі звычайна першай, або вялікай, каб адрозніць ад другой (меншай) П. – багача. Разам з пакровамі гэтыя тры святы ўтваралі багародзіцкія святкі (“Прыйшлі святкі – апалі лісткі”). http://rv-blr.com/dictionary/show/18621

     




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz