ДЗЕДАВІЦА

МАЙСКАЕ ДРЭВА
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    МАЙСКАЕ ДРЭВА

    МАЙСКАЕ ДРЭВА (лат. Arbor majalis, ням. Maibaum, чэш. Máje, польск. Drzewko majowe, белар. Май[1], рус. Траецкая бяроза) - упрыгожанае дрэва ці высокі слуп, які па традыцыі ўсталёўваецца штогод да першага траўня, на Сёмуху ці Іванаў дзень на пляцах у вёсках і гарадах Нямеччыны, Аўстрыі, Чэхіі, Славакіі, (Беларусі), Расіі, Скандынавіі і іншых еўрапейскіх краін.

    Светламу святу "добрай багіні" (Bona Dea) папярэднічала ноч разгулу вядзьмарскіх сіл, знакамітая Вальпургіева ноч. Дрэва Жыцця (бярозка, елка), якое зацвярджаецца раніцай пры пышных абрадах, павінна была паказаць імпрэзу добрага пачатку. Форма ўпрыгожванняў для майскага дрэва моцна адрозніваецца ў залежнасці ад рэгіёна.

    У некаторых месцах кожны год ставяць новае дрэва, у іншых ствол выкарыстоўваецца шмат гадоў, але кожны год змяняе сваю "крону". Ва Ўсходняй Фрызіі ствол захоўваецца пад вадой і ўсталёўваецца кожны год да першага траўня.

    У Нямеччыне і Скандынавіі ствалы часта чысцяць ад кары і ўпрыгожваюць каляровымі гірляндамі, яловымі галінкамі ці паперай. У іншых месцах кара не здымаецца, і ствол захоўвае натуральны выгляд.

    На верхавіне дрэва часта прымацоўваецца вянок (так званая "карона") ці рознакаляровыя стужкі. У Баварыі ствол майскага дрэва ўвінаюць стужкай з тканіны ці паперы ці фарбуюць спіральнай паласой.

    Пры гэтым кірунак спіралі ўсталяваны выразна: знізу ўгару злева направа. Па баках майскага дрэва прымацоўваюць малюнкі побытавых сцэнак, якія распавядаюць пра заняткі жыхароў гэтай вёскі (рыбалоўства, земляробства, танцы, рамёствы і г. д.).

    Крыніца: https://ru.wikipedia.org/wiki/%D0%9C%D0%B0%D0%B9%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B5_%D0%B4%D0%B5%D1%80%D0%B5%D0%B2%D0%BE




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz