ДЗЕДАВІЦА

ВЫШЫЎКА
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ВЫШЫЎКА

    вiд дэкаратыўнага мастацтва, арнамент або малюнак, выкананы нiткамi з дапамогай iголкi на тканiне, скуры. Вядомая таксама В. бiсерам. В. упрыгожвалі адзенне, абутак, ручнiкi, абрусы, фiранкi ды iнш. Вышываныя тканiны былi абавязковымi ў радзiннай, вясельнай i пахавальнай абраднасцi.

    Традыцыйнымi вышыванымi ўзорамi большай часткi насельнiкаў Беларусi з’яўляецца «нашыванне» чырвонага колеру з чорным цi сiнiм колерам. Ужыванне чырвонай пражы ў народзе лiчыцца сiмвалам радасцi, аховы здароў’я, перасцярогi ад усяго негатыўнага.

    Кампазiцыйнае размяшчэнне арнаменту строга рэгламентавалася традыцыямi i было абумоўлена верай у ахоўную сiлу. В. з рамбiчным узорам уласцівая ў асноўным жаночаму адзенню, асаблiва вясельнаму.

    На Палессi ромбамi вышывалi i мужчынскiя кашулi. Гэта звязана з магiяй урадлiвасцi. Жанiха нявеста адорвала вышыванай кашуляй i поясам. Уменне вышываць расцэньвалася ў народным усведамленнi як працоўны навык, неабходны кожнай жанчыне.

    У адной з палескiх песняў хлопцу раяць не браць шлюб з дзяўчынай, якая «не ўмее жаты, нi вышываты». У беларусаў бытавала i запаветнае шыццё вышываныя выявы хворых частак цела. Такiя вышыўкi ахвяравалi царкве. У выпадку, калі гінула жывёла, вывешвалi вышываную выяву каровы.

    Крыніца: http://mifijslavyan.ru/stories2/628.htm




    Copyright MyCorp © 2019
    Конструктор сайтов - uCoz