ДЗЕДАВІЦА

РАСАМАХА
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    РАСАМАХА

    Расамаха— дух у абліччы жанчыны (звычайна з доўгімі пальцамі), якая з'яўляецца ў полі або ў лесе; фантастычная істота («звер-жанчына»), жыве ў жытнім полі або ў коноплях. У беларускіх і паўночнарускіх павер'ях расамаха паўстае жаночай дэманічнай істотай. Яе вобраз падобны да вобразу русалкі і часта змешваецца з ім. Так, у адной з беларускіх былін расамаха апісваецца як аголеная жанчына з распушчанай касой. Яна сядзіць разам з плакаючым дзіцем і расчэсвае свае валасы шчупаковым грэбенем. Пры набліжэнні ж людзей нырае ў ваду. Падобныя рысы прыпісваюцца расамахе і ў паўночнарускай міфалогіі. Узяўшы гэты вобраз за аснову, П.Драўлянскі сфармаваў свой уласны вобраз расамахі. Ён апісаў яе страшнай пачварай, пакрытай доўгай поўсцю. Верхняя палова цела чалавечая, а ніжняя ўяўляе сабой цела льва. Паводле падання пачвара ходзіць на задніх лапах і жыве ў коноплях. На паляванне выходзіць толькі ноччу. Калі сустрэне некалькіх людзей нападае на самага маладога з іх, старых жа не кранае. Атакуючы душыць сваю ахвяру, прагрызае чэрап і высмоктвае з яго мозг. Атрыманы вобраз пераходзіць з аднаго даследавання славянскай міфалогіі у другі больш за паўтары сотняў гадоў. Крыніца: https://be.wikipedia.org/wiki/%D0%A0%D0%B0%D1%81%D0%B0%D0%BC%D0%B0%D1%85%D0%B0_(%D0%BC%D1%96%D1%84%D0%B0%D0%BB%D0%BE%D0%B3%D1%96%D1%8F)

    РАСАМАХА

    У Расамах — Духаў, што пераважна жывуць у вадзе, ператвараюцца жанчыны, якія загубілі сваіх дзяцей ды і самі ўтапіліся. З'яўляюцца яны перад людзьмі ў постаці жанчыны з распушчанымі валасамі. Аднойчы дзецюкі касілі сена па берагах ракі. Выбралi яны грудок, палажылі там свае кайстры з абедам і пайшлі касіць. Шмат выкасілі, пакуль сонца паднялося ўгору. Пайшоў адзін з іх на грудок узяць біклагу з квасам, аж бачыць, што хтосьці пачапаў торбы, а біклагу павесіў на алешыну. Каб гэта быў сабака, то ён не чапаў бы біклагі. Пачаў дзяцюк слухаць, ці не зашалясціць дзе, і чуе — плача дзіця зусім блізка ў лазе. Ён туды — плач далей. Ён далей — а плач чутны каля самай ракі. Зрабіў дзяцюк выгляд, што вяртаецца, а тым часам ціхенька давай падкрадвацца праз лазу да ракі. А каля ракі бабравіна і бабровая хата стаіць. Зірнуў ён, аж на бабровай хаце сядзіць голая жанчына з распушчанаю касою, а на руках трымае маленькае дзіцятка. Гэта яно і плакала. Тым часам жанчына паклала дзіця на калені ды давай шчупаковым грабянцом расчэсваць валасы. Стаіць дзяцюк і дзівіцца: хто яна такая і чаго сядзіць тут на бабровай хаце? Дзіця зноў пачало плакаць. Жанчына давай яго калыхаць. Тым часам астатнія дзецюкі з другога боку пачулі, што плача дзіця, ды і падышлі туды. Толькі тая Расамаха пачула, што праз лазу ідуць людзі, як ускочыла, схапіла аберуч дзіця і кінулася ў бабравіну. Падбеглі дзецюкі, сустрэлі сябра ды і пытаюць яго, ці не бачыў ён якога дзіцяці. А таму няма чаго і казаць, бо калі на свае вочы не бачылі, то і не павераць. Вярнуліся дзецюкі ўсе разам на сенажаць і пайшлі палуднаваць. Прыходзяць на грудок, аж там зноў хтось пачапаў торбы. Здагадаўся" дзяцюк, што гэта справы Расамахі, але змаўчаў. http://mifijslavyan.ru/stories4/23.htm

    РАСАМАХА

    Старыя людзі расказвалі, што калісьці у лесе вадзіліся звяры Расамахі. Мабыць, яны памыляліся, бо я сваімі вачыма бачыў Расамаху. Не звер гэта, а нечысць, падобная на жанчыну з распушчанымі валасамі. Кожная пры жыцці забіла сваё дзіцятка, а сама ўтапілася. Касілі мы з дзецюкамі каля ракі. Знайшлі сухі грудок, пакінулі там торбы з харчамі і ўляглі ў работу. Рана добра касіць — трава расяная, мяккая… Пакуль паднялося сонейка, ладны кавалак скасілі. Пабег я на грудок па біклагу з квасам. Гляджу — хтосьці пашкамутаў нашы торбы, а біклагу нават на алешыну павесіў. Сабака ці які-небудзь лясны звер такое не ўчыніў бы. Замёр, прыслухоўваюся. Ажно чую — зусім блізенька плача дзіця. Я — да яго, а яно — далей. Я за лазу, а дзіцятка ў траву. Шукаю ў траве, а малое ўжо дзесьці каля ракі. «Што за ліха?» — думаю сам сабе. Вось дык хітрыкі, але ж і я не ўломак. Пайшоў нібыта да грудка, а потым паціху, на пальчыках, павярнуў зноў да ракі. Там якраз бабравіна была. Падкраўся, гляджу, а на бабровай хатцы жанчына сядзіць і трымае на руках маленькае дзіцятка. «Мусіць, яно плакала…» — падумаў я і цікую далей. Жанчына тым часам паклала дзіцятка на голле і пачала расчэсваць зялёным шчупаковым грэбнем распушчаныя валасы. Я стаю і дзіўлюся: хто яна такая і чаму сядзіць на бабровай хатцы? Толькі так падумаў — зноў закугакала дзіця. Жанчына перастала расчэсвацца. Паклала малое сабе на нагу і люляе. Дзецюкі, з якімі я касіў, таксама пачулі, што дзесьці плача дзіця. Спяшаюцца ў наш бок. Пачула Расамаха людзей, схапіла немаўлятка і шабултых у ваду, аж бурбалкі пайшлі. Прыбеглі дзецюкі. Пытаюцца ў мяне, ці не бачыў я тут дзіця. А я маўчаў, бо усё роўна не павераць. Павярнулі усе разам на сенажаць, каб папалуднаваць. Прыходзім на грудок, а нашы торбы зноў хтосьці параскідаў. Перахрысціўся я перад абедам, і больш Расамаха нас у той дзень не трывожыла. https://be.wikisource.org/wiki/%D0%A0%D0%B0%D1%81%D0%B0%D0%BC%D0%B0%D1%85%D0%B0




    Copyright MyCorp © 2018
    Конструктор сайтов - uCoz