ДЗЕДАВІЦА

ВАЛУНЫ, ЯКІЯ РАНЕЙ БЫЛІ ЖЫВЫМІ ІСТОТАМІ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ВАЛУНЫ, ЯКІЯ РАНЕЙ БЫЛІ ЖЫВЫМІ ІСТОТАМІ

    Ў в. Волы Бярэзінскага раёна знаходзяцца легендарныя камяні-валы. Яшчэ ў 1928 г. у кнізе «Камень у вераваннях і паданнях беларусаў» М. Мялешка згадвае гэтыя валуны і прыводзіць наступнае паданне: “Адзін чалавек усё не верыў, што на Вялікдзень даўжыня дня сапраўды павялічваецца, і вырашыў гэта праверыць.

    Таму, калі настала свята, ён запрог валоў і пайшоў араць поле, каб паглядзець, ці больш ён узарэ ў гэты дзень зямлі, ці не. Але за тое, што ў святы дзень той пачаў працаваць, Бог разгневаўся на яго і ператварыў чалавека і яго валоў у камяні.

    А заадно і жонку, якая ў гэты час прынесла снедаць, і сабачку, што прыбег за ёю, і ручнік, які быў пасланы для снедання і, вядома, гаршчэчкі, у якіх знаходзілася ежа”. Гэта два вялікія, роўныя па памерах валуны. Адлегласць паміж імі якраз на валова ярмо.

    Паданне пра камяні жыхары вёскі расказваюць з невялікімі варыяцыямі. Вялікія камяні — гэта скамянелыя мужык і валы, а скамянелыя жонка і сабачка знаходзяцца ў невялікай рэчцы Клева, што цячэ непадалёк. «Пайшла прынесці мужыку вадьі і там акамянела, а, можа, хацела памыць гаршкі, хто яго ведае…

    Цяпер вада разлілася. і камянёў не відно, — так кажуць жыхары вёскі — а так можна нават іх і разгледзець, адзін камень паболей, і некалькі маленькіх побач». Яшчэ зусім нядаўна людзі, калі праходзілі каля камянёў, хрысціліся. Ці то ад боязі, ці то ад пашаны вялікай, цяпер ужо невядома.

    Крыніца: http://rod_vera.blog.tut.by/2013/08/17/svyataya-gara-i-sled-bagarodzitsyi/




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz