ДЗЕДАВІЦА

БУДЗІНЫ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    БУДЗІНЫ

    Племя, якое ўпамiнаецца пры апiсаннi зямель i народаў Усх. Еўропы ў 4-й кн. “Гісторыі” стараж. – грэчаскага гісторыка Герадота (5 ст да н. э.).

    Паводле Герадота, Б.- вялiкае вандроўнае племя з светла-блакiтнымi вачамi i рыжымi валасамi, што жыло сярод лясоў, больш за 15 дзён шляху ад Меацiйскага возера (Азоўскага мора). Яго мова адрознiвалася ад скiфскай i элiнскай.

    На думку некаторых даследчыкаў (П. Шафарык, 3. Даленга-Хадакоўскi i iнш.), Б. жылi ў Падняпроўi на тэр. Беларусi, дзе часта сустракаюцца назвы з коранем “буда-“ (тыпу Жгунская Буда).

    Пацверджанне сваёй думкi яны бачылi ў iнш. герадотаўcкix апiсаннях: Б. займалiся паляваннем, на ix землях знаходзiўся горад, жыллёвыя пабудовы і свяцілішчы якога былi зроблены з дрэва, i г. д.

    Да гэтых меркаванняў крытычна ставiлiся Р. 3янькевiч, В. 3авiтневiч, Л. Kapcкi i iнш. даследчыкi. Яны лiчылi, што Б. не прымалi ўдзел у этнагенезе славян, у т. л. беларусаў, а назвы з коранем “буда -“ больш позняга паходжання i звязаны са спецыяльнымi пабудовамi для тэрмiчнай апрацоукi драўніны – будамі.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/9733




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz