ДЗЕДАВІЦА

АРЭЛІ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    АРЭЛІ

    Прыстасаваньне для гушканьня. У міфалогіі зьвязваецца з ачышчальным вясеньнім абрадам. Мейсцамі пачынаючы з Масленкі і паўсюль ужо з Саракоў арэлі вешалі да столі ў хаце, за бэльку ў пуні ці хляве або за высокі сук на дрэве. Імкнуліся разгайдацца як мага вышэй. Скакалі таксама на дошцы, пакладзенай на палена. На Шуміліншчыне існавала павер'е, што калі разгайдацца на арэлях як мага вышэй, то вырасьце высокі лён, а таго, хто гойдаецца вышэй за ўсіх, улетку не будуць кусаць камары. Блізу вёскі Каранікі на Браслаўшчыне вядома гара пад назвай Дуб, дзе заўсёды ладзіліся арэлі.

    Асабліва быў пашыраны звычай гушкацца на арэлях на Вялікдзень (такая традыцыя вядомая таксама ва ўкраінцаў і іншых славянскіх народаў). Гушканьню дзяўчат на рэлях надавалаея рэлігійнае значэньне ў старажытнай Грэцыі, Рыме, у народных абрадах насельнікаў пазьнейшай Эўропы. Дзяўчыну павінны быў гойдаць малады чалавек, пажадана яе нарачоны. Гушкацца разам дзяўчыне і хлопцу лічылася непрыстойным.

    На думку В. Сакаловай, звычай гушкацца вясной на арэлях быў зьвязаны з аграрнай магіяй. А. Голан лічыць, што гушканьне жанчыны на арэлях у старажытнасьці імітавала полавы акт, што ў сваю чаргу заклікана было спрыяць урадлівасьці жывёл і расьлін. Такім чынам, гушканьню дзяўчат на арэлях надавалася рэлігійнае значэньне. На адной старажытнагрэцкай выяве жанчыну гойдае на арэлях сатыр. У Грэцыі і цяпер прынята ставіць арэлі каля дома маладых мужа і жонкі, прычым песьні, якія расьпяваюць пры гушканьні, маюць эратычны сэнс.

    Міфалагічная сэмантыка гайданьня на арэлях грунтоўна прааналізавана вучонымі, якія на шырокім факталагічным фоне сьцьвердзілі прыналежнасьць гэтай акцыі да абрадаў ініцыяцыі. Т. Агапкіна падкрэсьлівае своеасаблівую карэляцыю стану палёту, дасягненьня вышэйшай кропкі ў спалучэньні з падзеньнем, з ваганьнем сацыяўзроставага ставовішча дзяўчат, якія імкнуцца атрымаць статус нявест і як бы праходзяць праверку на «сьпеласьць». У Калінкавіцкім раёне на Саракі пры пачарговым пераскокваньні-калыханьні на дошцы казалі: «Хто сорак раз на дошкі падскочыць, дак замуж выдеть». Не супярэчыць таму і эратычна-сэксуальная афарбоўка ўласна калыханьня.

    Дасягненьне лімінальнага стану, у якім адбываецца такая трансфармацыя, магчыма, відаць, толькі ў пункце перасячэньня зямной і нябеснай сфэраў, дзе чалавек аказваецца вольным ад узьдзеяньня акаляючых яго зямных фактараў (Т. Агапкіна). У больш шырокім пляне калыханьне на арэлях сымвалічна ўзнаўляла акт стварэньня Сусьвету праз устанаўленьне сувязі між небам і зямлёю, праз сьцісканьне-пашырэньне прасторы-часу, што і ўзбуджае ва ўдзельнікаў перажываньне акта касьмічнага тварэньня («сьмерць і новае нараджэньне»).

    У гэтым кантэксце арэлі уключаюцца ў мэтафарычны шэраг калыска — арэлі — труна. Калыханьне — адзін з улюбёных заняткаў асобных дэманалагічных пэрсанажаў. На гольлях дрэў любяць калыхацца русалкі. Убачыўшы падарожнага, яны пляскаюць у ладкі і клічуць: «Дар'я, Мар'я, ідзіце калыхацца». Паводле павер'яў, забараняецца калыхаць пустую калыску, бо ў ёй хаваецца чорт, які чакае, каб яго пакалыхалі

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary?alpha=&authenticity_token=7ac738a48b166025e45f6b2c67b725bd415bc85e&page=1

    АРЭЛІ, КАЧЭЛІ, ГУШКАЛКА

    Прыстасаванне, на якiм гушкаюцца для забавы. Звычайна рабiлi ў месцах, дзе збiралася моладзь у час адпачынку i свят. На ўкапаных у зямлю слупах, часамi з падкосамi, мацавалi папярэчку, да якой на жэрдках, металiчных кольцах, скураных рамянях цi вяроўках падвешвалi шырокую дошку; 1-2 цi болей чалавек садзiлiся цi станавiлiся на яе i гушкалiся. У наш час робяць невялiкiя А. для дзяцей.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary?alpha=&authenticity_token=7ac738a48b166025e45f6b2c67b725bd415bc85e&page=1

    АРЭЛІ

    АРЭЛI, прыстасаванне для гушкання. У міфалогіі звязваецца з ачышчальным вясеннім абрадам. Iмкнуліся разгайдацца як мага вышэй. Скакалі таксама на дошцы, пакладзенай на палена. На Шуміліншчыне існавала павер’е, што калі разгайдацца на арэлях як мага вышэй, то вырасце высокі лён, а таго, хто гойдаецца вышэй заўсіх, улетку не будуць кусаць камары.

    Гушкацца разам дзяўчыне і хлопцу лічылася непрыстойным. У больш шырокім плане калыханне на арэлях сімвалічна ўзнаўляла акт стварэння Сусвету праз устанаўленне сувязі між небам і зямлёю, праз сцісканне–пашырэнне прасторы–часу, што і ўзбуджае ва ўдзельнікаў перажыванне акта касмічнага тварэння («смерць і новае нараджэнне»). Угэтым кантэксце арэлі уключаюцца ў метафарычны шэраг калыска — арэлі —труна. (Беларуская міталогія).

    Крыніца: http://sonca.by/nashi-tradicii/tradicii.html?start=20




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz