ДЗЕДАВІЦА

НЯЧЫСТАЕ МЕСЦА
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    НЯЧЫСТАЕ МЕСЦА

    Надзвычай стрыманым, асцярожным i абачлiвым было стаўленне да дарогi, таму што яна даволi часта станавiлася месцам правядзення спецыфiчных магiчных дзеянняў: на дарогу выкiдалi шкодныя рэчы, "адсылалi" хваробы, няўдачы i г.д.

    Таму з цягам часу дарога стала "нячыстым" месцам: лiчылася, што яна "разнясе" шкоду i небяспеку, хваробы i няшчасцi на шмат кiламетраў.  

    - На рэчы, якiя сутыкалiся з хворым чалавекам (кашуля, ручнiк, манеты i iнш.), "пераводзiлi", "адсылалi" хваробы, а затым iх выкiдалi на дарогу.

    Таму нельга падымаць з дарогi невядомыя вам рэчы, асаблiва люстэрка (яго маглi трымаць над памiраючым чалавекам, каб дакладна вызначыць, памёр ён цi не).

    Выключэннем стала падкова (яна з'яўляецца неад'емным атрыбутам дарогi), знайсцi якую азначала "падняць з дарогi сваё шчасце".  

    - На дарогу вылiвалi ваду, у якой мылi хворага, выкiдалi нiтку, на якую завязвалi столькi вузлоў, колькi ў чалавека было бародавак.  

    - Каб пазбавiць чалавека ад болю ў спiне, у яго на паяснiцы "секлi" лапаць, якi потым выкiдалi зноў жа на дарогу.  

    - З прыходам хрысцiянства статус дарогi набыў дадатковыя якасцi — на ёй сталi праводзiць хрэсныя хады. Гэта не магло не адлюстравацца ў практыцы лячэбнай магii. Лiчылася, што калi хрэсны ход пройдзе па пакрывале, у якое загортвалi хворае дзiця, хвароба адступiць.  

    - З той жа мэтай на дарогу пад ногi хрэснаму ходу кiдалi хусты цi адзенне, у якое быў апрануты хворы чалавек, "каб хвароба прайшла, як праходзiць па дарозе хрэсны ход".  

    - Калi ў сям'i памiралi дзецi, то чарговае народжанае дзiця бацька браў на рукi i iшоў у храм. Першага чалавека, якi сустрэўся па дарозе, запрашалi стаць хросным бацькам. Яго так i звалi: "стрэчны бацька". Лiчылася, што ў такiм выпадку дзiця не памрэ, а пражыве доўгае, як дарога, жыццё.  

    - Каб пахрысцiць дзiця, якое памерла нехрышчоным, трэба было раздаць траiм дзецям, якiя сустрэнуцца на дарозе, па крыжыку.  

    - Каб у хаце на працягу года было чыста (г.зн. каб не з'явiлiся прусакі, клапы) у Чысты чацвер да ўзыходу сонца дасканала вымяталi хату, спальвалi смецце, а попел выкiдвалi на дарогу ў каляiну.  

    - На Палессi на дарогу выкiдалi смецце, вылiвалi ваду, якой мылi нябожчыка, каб такiм чынам пазбавiць ад магчымай смерцi яшчэ каго-небудзь са сваякоў.  

    - Часам дарога выступала ў каляндарных абрадах як месца сустрэчы цi провадаў: на дарозе сустракалi буслоў, на дарозе качалi яйкi, праводзiлi i сустракалi зiму.  

    - Самае галоўнае правiла руху вясельнага поезда — рух па сонцу. Менавiта ў такiм кiрунку неабходна было пад'язджаць дружыне маладога да месца выкупу нявесты, накiроўвацца ў загс цi храм, вяртацца дадому.  

    - На жаль, i сёння знаходзяцца людзi, якiя выкарыстоўваюць тайныя магiчныя веды, каб "нашкодзiць" вяселлю, наслаць на чалавека хваробы i няўдачы.

    Улiчваючы ўсе гэтыя абставiны, добра вядомыя любому жыхару вёскi, бацькi нявесты абавязкова выконвалi найважнейшае рытуальнае дзеянне перад тым, як выправiць вясельны картэж у дарогу: яго тройчы абходзiлi па сонцу i абсыпалi збожжам жыта, тым самым "замыкаючы" прастору дружыны маладых. (Беларуская міталогія).

    Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК.




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz