ДЗЕДАВІЦА

ВЕРАСОВЫ ДЗЯДОК
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ВЕРАСОВЫ ДЗЯДОК

    У беларускай міфалогіі дух – увасабленне лесу як часткі прасторы, патэнцыйна чужой чалавеку. Кожны лясны масіў мае свайго гаспадара – Л., які апякуецца ўсімі звярамі і птушкамі (ратуе іх ад пакжару, паляўнічых і г. д.).

    Л. пры неабходнасці мае здольнасць павялічвацца (у лесе) і памяншацца (у полі) у памерах. Выразна прасочваецца сувязь Л. з левым бокам (левым крысом захінае правае, левая пятка наперад і г. д.)., што падкрэслівае яго апазіцыйнасць да сферы штодзённага жыцця чалавека.

    Дваістае стаўленне да Л. тлумачыцца як шкодай з яго боку (можна прымусіць блукаць, напалохаць чалавека, пазбавіць паляўнічай здабычы), так і дапамогай. У замовах Л. (“правялікі пан”, “справядлівы”, “цар грозны”) фігуруе як выратавальнік ад урокаў, крыксаў, згубы скаціны і нават нячыстай сілы.

    За паслугу з боку чалавека Л. можа надаць яму знахарскія здольнасці і спрыяць у лясных промыслах. З мэтай дасягнуць апошняга яшчэ ў канцы XIX ст. Л. прыносілі ахвяры; паляўнічыя, як і моцныя чараўнікі (Вяліжскі пав.), маліліся ў лесе. Прасочваецца сувязь Л. з іншымі міфалагічнымі персанажамі.

    Будучы братам хатніку і палявіку, Л. выконвае ролю пастуха ваўкоў у дзень св. Юр’я або часам атаясамліваецца з апошнім. Вобраз Л. быў распаўсюджаны па ўсёй тэрыторыі Беларусі, і вера ў яго служыла ўсталяванню своеасаблівай экалагічнай раўнавагі паміж Чалавекам і Прыродай (Лесам).

    Пад уплывам хрысціянства рысы незвычайна злога і шкаданоснага нячысціка.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/3103




    Copyright MyCorp © 2019
    Конструктор сайтов - uCoz