ДЗЕДАВІЦА

ГРАДАВЫ ДЗЕНЬ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ГРАДАВЫ ДЗЕНЬ

    21/8 ліпеня Градавы дзень (Казанская). Засцерагаў ад нябесных стыхiй, ад хвароб вачэй i галавы. У некаторых раёнах пачыналi касiць, праводзiць зажынкi.

    Гаварылі: «У дзень Казанскай увесь чарвец збіраецца пад адзін куст» (Ярмолаў, 1901. С. 373). Згодна павер'ю, лічылі, што ў гэты дзень чарвец (насякомае Cocaus), з якога раней рабілі фарбу, заносіцца вятрамі з цёплых краін на нашы палі і звіваецца ў клубок, што пападаецца першаму шчасліўцу, якому напісана ў родзе такая рэдкая ўдача.

    Назву Казанская прысвятку даў праваслаўны каляндар, якi адзначае з'яўленне Казанскай Божай Мацi (1579 г.), усталяваны пасля заваявання ў 1522 г. Iванам IV Казанi.

    Алесь Лозка




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz