ДЗЕДАВІЦА

РОД
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    РОД

    Cукупнасць людзей, звязаных кроўнымi повязямi, паходжаннем ад аднаго продка па бацькоўскай цi мацярынскай лiнii, з агульным родавым найменнем, аснова сацыяльнай арганiзацыi абшчынна-родавага грамадства на грунце валодання агульнай маёмасцю, роўнасцi ўсiх яго супольнікаў, узаемадапамогi, самакiравання i iнш. Персанiфiкацыя Р., культ Р. у славян-язычнікаў прачытваецца толькi па трактатах хрысцiянскiх аўтараў, якiя гнеўна паграмлялi рэшткi гэтых вераванняў i культаў, звязаных з узнаўленнем родавага калектыву («То ти не Род, седе на воздусе, мечеть на землю груды и в том рожаются дети», таму што «Всем бо есть творец Бог, а не Род»). З гэтых самых крынiц вынiкае, што Рода i парадзіх ушаноўвалi сцiплымi ахвяраваннямi хлеба, кашы, сыру ды мёду, праводзiлi рытуальныя пiры. Лiчыцца, што культ Рода i парадзіх сфармаваўся раней за культ Перуна i iншых вярхоўных бостваў як славян, так i iншых iндаеўрапейскiх народаў «се же словене начали трапезу ставити Роду и рожаницам преже Перуна, бога их». Рода i парадзіх хрысцiянскiя прапаведнiкi мелі за iдалаў, г. зн. персанажаў паганскага пантэона. У беларускай традыцыйнай творчасцi вобраз Р. ужываецца даволi часта як увасабленне Радзiмы, Бацькаўшчыны, родных людзей, разам з тым як шчаслiвага стану, а «бязродны» азначаў тое, што і «бяздольны», «нешчаслiвы». Адно з агульных месцаў у народнай лiрыцы вымушанае расстанне з Р. (роднымi людзьмi, сваякамi) i звязаныя з гэтым настроi журбы: «Я, малада, журылася, // Што ад роду адбiлася, // Што ад роду, ад радзiмы, // Цяжка жыцi на чужбiне». Чалавек лiчыў сябе неадлучнай часткай свайго Р., вялiкiм, слаўным Р. ён ганарыўся: «А я роду вялiкага, // А бацькі багатага». У фальклоры iснуюць матывы, заснаваныя на супрацьлеглай ацэнцы кроўных сувязяў забiтага малойца найбольш аплакваюць мацi, сястра, а жонка толькi крыху гэта першая сiтуацыя, i другая, калi мiлы, мiлая важней за ўсю радзiну. Так, удава, ратуючыся ад татар (познi матыў), па чарзе звяртаецца да ўсiх сямейнiкаў бацькi, мацi, брата, сястры, нiхто не прызнае яе «сваiм родам», раднёй, толькi мiлы прызнае i аказвае дапамогу. http://mifijslavyan.ru/stories2/226.htm




    Copyright MyCorp © 2018
    Конструктор сайтов - uCoz