ДЗЕДАВІЦА

ПЕРШАЯ СВЯТОЧНАЯ ВЯЧЭРА
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ПЕРШАЯ СВЯТОЧНАЯ ВЯЧЭРА

    З узыходам на небе першай зоркі распачыналася доўгачаканая святочная вячэра. На сярэдзіну стала маці ставіла гаршчок з кашай і талерку са стосам бліноў. Бліны разразалі крыж-накрыж – гэтым самым іх асвячалі і надзялялі статусам выключнасці. Бацька запальваў свечку, чытаў услых малітву, затым ставіў свечку ў чырвоны кут і першым садзіўся за стол.

    Злева ад яго садзілася мужчынская палова сям'і, а справа – жонка і дочкі. Маці тройчы перахрышчвала куццю і прапаноўвала ўсім пакаштаваць яе, але спачатку бацька зачэрпваў лыжку куцці і клаў яе ці на падаконнік, ці на парог, пры гэтым гучна прыгаворваў: Гэта абрадавае дзеянне мела ў кантэксце ўсяго свята вельмі важнае значэнне.

    Каб зразумець яго старажытны сімвалічны сэнс, неабходна ўзгадаць адно з залатых правіл народнай культуры. Яго можна сфармуліраваць наступным чынам: «Перш чым сабе – продкам». Зусім невыпадковымі былі месцы, куды гаспадар клаў лыжку куцці. У космасе сялянскага жытла (хаты) акно ўяўлялася своеасаблівым «вокам», праз якое або з дапамогай якога можна было зазірнуць у двор, на вуліцу, а гэта значыць, «у той свет».

    Акно ўяўлялася своеасаблівай зонай нябачных кантактаў з Сусветам, са светам памерлых продкаў. Фактычна тую ж ролю выконваў у хаце парог, праз які людзі не падаюць адно аднаму рукі. Потым у таямніча-сакральны дыялог уступала маці. Яна звярталася да аднаго з уладароў прыроды з просьбай не памарозіць расаду, моркву, агуркі, гарбузы, буракі.

    Напрыканцы святочнай вячэры рэшткі куцці падкідвалі да столі, каб высокім урадзіўся лён (каб затым даўжэйшай была нітка) і каб хутчэй набірала моц хатняя жывёла. Недаедзеныя рэшткі святочнай рытуальнай стравы аддавалі курам, каб улетку добра несліся.

    Аўтар: Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК, «Звязда».

    Крыніца: http://www.belarustime.ru/belarus/nativeword/ffc6083c668a9b44.html




    Copyright MyCorp © 2019
    Конструктор сайтов - uCoz