ДЗЕДАВІЦА

ПЕРШЫ СПАС
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ПЕРШЫ СПАС

    Дзень памяці сямі пакутнікаў Макавея, у народным календары – свята маку. Адбываліся абрады з макам, мак ужывалі ў ежу (пірагі з макам). На Тураўшчыне макам абсыпалі хлеў, хату ад нябожчыкаў.

    У гэты дзень пчаляры правяралі пчол (“мачалі ў мёд нажы”). Існаваў шэраг прыкметаў (як на М. дождж, то будзе многа грыбоў; як на М. не бывае дажджоў, то будзе шмат пажараў) і прыказак (“Першы Спас – провады лета”; “Ад першага Спаса халодныя росы”).

    На М. адбываліся крыжовыя хады да некаторых святых калодзежаў (Сіні калодзеж блізу в. Кліны Слаўгарадскага, Святы калодзеж блізу в. Дарасіно Любанскага р-наў).

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary?alpha=&authenticity_token=7ac738a48b166025e45f6b2c67b725bd415bc85e&page=1

    ПЕРШЫ СПАС

    14/1 жніўня Першы Спас (усіх было тры). Поле і агарод ужо ладна-такі кармілі сялянскую сям'ю, і другая палова жніўня, нягледзячы на двухтыднёвы пост, які пачынаўся з гэтага дня, празвана была «спасаўкай-ласаўкай». У смаленскіх беларусаў бытаваў звычай напярэдадні першага Спаса варыць столькі яек, колькі ў двары мужчын.

    Разбіўшы яйкі, прыглядаліся: у каго паўнейшае — таму наканавана засяваць жыта, каб атрымаўся поўны ўраджай. Звычай аб'яднаў два сімвалы: яйка (зараджэнне новага жыцця) і паўнату (увасабленне дабрабыту, багацця). Шчасліўцу, у якога абодва сімвалы сышліся, нібы даравалася дабратворнасць, і ён мусіў перанесці яе на агульную ніву ў час сяўбы.

    Першы Спас зваўся ў народзе таксама Макавей, Макаўе. У пацвярджэнне назвы на Віцебшчыне кожнай гаспадыні трэба было прыгатаваць хоць бы адну страву, якую можна мачаць,— бліны, сачні з «пражанінай» ці з селядцовай жыжкай; пчаляры здабывалі мёд, каб мачаць у яго агуркі і хлеб. На Макавея падкопвалі маладую бульбу, і па ёй меркавалі пра ўвесь будучы ўраджай; паспявае мак, шпакі і гракі збіраюцца ў агароды.

    У жніўні, але пераважна на Спасаўку, павінна прайсці так званая «Рабінавая ноч» (ці «Вераб'іная ноч»). На працягу яе грымоты сатрасаюць неба, грозна бліскаюць маланкі, лье праліўны дождж, дзьме вецер. Згодна з народнымі павер'ямі, у гэту ноч з пекла на свет выходзяць усе злыя сілы, якія нібы спраўляюць сваё галоўнае гадавое свята і страшаць хрышчоных людзей.

    Паводле іншых меркаванняў, у гэту ноч усе сілы прыроды ядналіся, каб знішчыць «нячыстую сілу», што пасля Купалля распладзілася за лета і шкодзіла людзям. Забіты ці пакалечаны перуном у «Рабінавую ноч» лічыўся чараўніком. На Палессі гаварылі, што ад такой моцнай буры рабчыкі разляталіся па ўсім лесе і да самага такавання жылі па аднаму.

    Пераконвалі, што неспакойная ноч патрэбна для выспявання ягад на рабіне. Калі ж ягады не спелі — чакалі благога заканчэння лета і халоднай восені.




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz