ДЗЕДАВІЦА

ЗАВІВАННЕ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ЗАВІВАННЕ

    Вясельны абрад і адпаведныя атрыбуты, якімі маладую ўводзілі ў жаночы стан. Лакальныя назвы пакрыванне, чапанне. У розных мясцовасцях маладую завівалі на розных этапах вяселля: адразу пасля вянчання, пасля продажу братам яе касы, перад адпраўленнем да маладога, у маладога пасля каморы, непасрэдна ў каморы, у сенцах, а часам і ў самой хаце. У час абраду мужчыны не маглі прысутнічаць. Маладую садзілі на дзяжу (услон), пакрытую вывернутым кажухом (радзей на калені маладога).

    Сват маладой уносіў з каморы. З. (пасмачкі лёну, чапец і намітку), пакладзенае на каравай, які ляжаў на веку ад дзяжы. Калі абрад З. адбываўся ў хаце маладой, З. уносіла яе маці. Замужняя сястра маладой, апранутая ў вывернуты кажух і мужчынскую шапку, або хросная маці (ці старшая сястра, цётка, братавая) тройчы прасіла ў прысутных дазволу (благаславення) завіць маладую, на што ўсе тройчы адказвалі: “Бог благаславіць”. Потым завівальніца здымала вянок і стужкі з галавы маладой, а сяброўкі перашкаджалі ёй.

    Зняты вянок маладой адзявалі на галаву адной з таварышак, а стужкі раздавалі дзяўчатам. Валасы маладой падпальвалі з чатырох бакоў накрыж скручанымі паміж сабой дзвюма свечкамі. Каб забяспечыць маладым шчаслівае жыццё, трэба было агонь для запальвання свечак выкрасаць з першага разу. Таму да крэменя звярталіся з адпаведнымі заклінаннямі.

    Затым валасы маладой крышку падстрыгалі (даўней адразалі ўсю касу), змазвалі маслам ад каровы першага ацёлу, запляталі ў дзве касы або закручвалі ў куксу, на галу клалі тры пасмачкі лёну і адзявалі чапец, які яна павінна насіць усё жыццё. Маладая двойчы зрывала чапец і кідала яго пад печ (у парог), а хто-небудзь з прысутных паднімаў і падаваў завівальніцы, якая за трэцім разам адзявала яго маладой.

    Зверху ўсё закручвалі белай наміткай. Завіўшы маладую, завівальніцы скакалі на лавах, пляскалі ў далоні, спявалі песні пераважна эратычнага зместу. Побач з завітай маладой садзілі яе дружку і абедзвюх пакрывалі кускос палатна. Пасля гэтага запрашалі ў хату маладога, які павінен быў адгадаць, каторая з іх яго нявеста, зняць з яе пакрывала і пацалаваць, а завівальніцам заплаціць.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/13423




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz