ДЗЕДАВІЦА

ЛАПЦІ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ЛАПЦІ

    У “космасе” традыцыйнага ладу рэпрэзентуюць трэцюю, ніжнюю частку Сусвету. У вераваннях яны становяцца неадлучным атрыбутам нябожчыка, матэрыяльным увасабленнем яго нялёгкага падарожжа. Новыя Л. клалі ў труну, каб ён “знасіў” іх у дарозе.

    На дадзеную семантыку накладаецца і сімволіка Л., якая стасавалася са значэннем у народнай культуры нагі і ўласна ступні, што непасрэдна злучалі чалавека з падземным царствам.

    Адсюль, па – першае, выразныя медыятыўныя рысы Л., а па-другое, далучанасць яго, бадай, да кожнага хтанічнага персанажу: у Л. перавозілі ў новую хату Дамавіка, іх ахвяравалі русалкам і Вадзяніку.

    У пэўнай ступені як сродак перамяшчэння на “той” свет Л. выступае ў якасці функцыянальнай замены дамавіны – у яго змяшчалі дзіцячае месца, клалі абстрыжаныя валасы, у ім вывозілі з хаты прусакоў ды інш. Возячы зямлю менавіта ў Л., у які быў запрэжаны чорны певень, лічылася адно магчымым пахаваць Змея – Цмока ды спыніць наведванне дома нябожчыкам – вупыром.

    Будучы прадметам- медыятарам, Л. не толькі забяспечвалі кантакт з тым светам, але і перакрывалі яму доступ у справы чалавека. На думку У. Коваля, падставай выкарыстання Л. у якасці магічнага прадмета з’явіўся засцерагальны характар крыжа, бо Л. плялі “крыжыкамі”, і прадукавальная сімволіка вузла (праз звязванне на Л. лыка і абораў, забарсняў).

    Эратычна – генітальная метафарычнасць самога абутку і шлюбны падтэкст абування абумовілі надзвычайную папулярнасць Л. у колішняй беларускай вясельнай абраднасці: у час сватання і ў больш познія часы кралі чаравікі маладой, праз маніпуляцыі з Л. падкрэслівалі страту дзявоцкасці і да т. п. У вазок нявесты, калі тая ўжо ад’язджала да жаніха, сяброўкі кідалі свае Л., каб “павыцягвала іх з дзевак”.

    Цікава згадаць і згублены чаравічак Папялушкі, які характарызуецца як элемент дзявоцкасці, сімвалічны прадстаўнік самой дзяўчыны, з дапамогай якога тую можна знайсці і сватаць за сябе. А беларускія дзяўчаты верылі, што развязванне аднаго з Л. сведчыць пра тое, што нехта цябе ўспамінае і сумуе.

    Стаптаныя Л. (атопкі) нельга было кідаць абы – дзе, а трэба было класці іх на дах. Л. выкарыстоўвалі і ў якасці магічнага сродку, які, лічылі, мог уплываць на плоднасць жывёлы і ўраджайнасць раслін.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/3043

    ЛАПЦІ АБЯРЭГ

    Пасля 16 верасня на плоце, браме, пад дахамі дамоў з'яўляліся "гірлянды" са старых лапцей, якія ў народзе лічылі надзейным сродкам ад сурокаў. Зношаныя лапці (ад 50 да 100 штук) прывешвалі ў дахаў дамоў і жывёльных двароў - тады ніхто не "сурочыць" гаспадарку.

    Крыніца: http://www.obereg.of.by/catalog.php?category=30




    Copyright MyCorp © 2019
    Конструктор сайтов - uCoz