ДЗЕДАВІЦА

ПАЛЯПШЭННЕ ДАБРАБЫТУ, ПАШЫРЭННЕ РОДУ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ПАЛЯПШЭННЕ ДАБРАБЫТУ, ПАШЫРЭННЕ РОДУ

    Якія б святы традыцыйнага народнага календара мы ні ўзялі, у структуры кожнага з іх яўнай дамінантай будуць тыя рытуальныя дзеянні, абрадавыя песні, магічныя атрыбуты, скіраваныя на рэалізацыю ідэі паляпшэння дабрабыту.

    Напрыклад, комплекс калядна-навагодніх святкаванняў літаральна наскрозь прасякнуты гэтым сэнсам. Калядоўшчыкі абходзілі кожны двор і жадалі гаспадарам сямейнага дабрабыту, добрага ўраджаю, прыплоду хатняй жывёле...

    Нашы продкі свята верылі ў тое, што словы пажаданняў, зычанняў маюць надзвычай вялікую магічную сілу, асабліва тыя, якія сказаны ў час вялікіх святкаванняў. Яны спадзяваліся: чым больш добрых слоў будзе сфакусіравана, напрыклад, у нашых навагодніх пажаданнях, тым больш шчаслівым і спрыяльным будзе ўвесь год.

    У каляднай абрадавай паэзіі мы знаходзім шматлікія пацвярджэнні таму, як нашы продкі малявалі карціну ідэальных уяўленняў аб шчасці, багацці, удачы: Прачыстая ідзе, тры радасці нясе: Першая радасць – у тваім доме, Другая радасць – у тваёй аборы, Трэцяя радасць – у чыстым полі. У тваім доме – добрыя дзеткі, У тваёй аборы – валы, каровы, У чыстым полі – буйна жыта.

    Аналагічныя абрадавыя складовыя былі фактычна ў розных рытуальна-абрадавых комплексах традыцыйнага календара беларусаў: Масленіца, Юр’е, Вялікдзень, Тройца, Купалле і г.д. Аднак, відаць, своеасаблівай энцыклапедыяй земляробчых клопатаў селяніна з’яўляюцца песні беларускіх валачобнікаў, у якіх цесна знітаваны Неба і Зямля.

    Зямля чакае руплівых рук дбайнага гаспадара, а Неба – яго памкненняў, спадзяванняў і галоўнае – песні-малітвы душы. На кожны клопат-запыт земляроба Неба адкажа не толькі спрыяльным надвор’ем, цеплынёй і своечасовымі дажджамі, але і дапамогай святых заступнікаў, кожны з якіх «адказвае» за свой «надзел» сялянскай долі.

    ЗАХАВАННЕ, ПРАЦЯГ І ПАШЫРЭННЕ СВАЙГО РОДУ

    Аднак праблема паляпшэння дабрабыту ніколі не была для нашага народа самамэтай. Так, яна была мрояй, адвечнай марай, непераадольным жаданнем авалодаць лішнім кавалкам зямлі. Але калі зноў звярнуцца да той жа каляднай паэзіі, то на першым месцы сярод усіх пажаданняў мы знойдзем натуральнае і заканамернае пажаданне сям’і мець «добрых дзетак».

    Гэта дазваляе нам зрабіць выснову аб тым, што другім асноўным прынцыпам традыцыйнай народнай культуры быў прынцып захавання, працягу і пашырэння свайго роду. Тры складовыя гэтага прынцыпу абапіраюцца на структуру патрыярхальнай беларускай сям’і, у якой бабуля і дзед з’яўляліся захавальнікамі роду, бацька і маці – яго прадаўжальнікамі, а вось трое дзяцей павінны былі паспрыяць яго пашырэнню.

    Таму і існавала правіла «прамы паўтор + адзін» («Адзін сын – не сын, два сыны – паўсына, тры сыны – сын!»). Практычна ў кожным гадавым свяце прысутнічалі варожбы дзяўчат аб будучым замужжы, аб стварэнні вялікай, моцнай і дружнай сям’і. Дзяўчаты варажылі на Каляды і Купалле, на Масленіцу і Тройцу, на Пакровы і св. Андрэя.

    Ім наперад хацелася «знаць, з кім век векаваць»: адкуль будзе суджаны-раджаны, колькі ў іх будзе дзяцей, бедным або багатым будзе жыццё ў замужжы. Акрамя таго, бясконцая колькасць прымет, пажаданняў, розных прадпісанняў і забаронаў тычыліся маладых на вяселлі.

    Усе яны былі з’арыентаваны перш за ўсё на тое, каб у маладых нарадзіліся здаровыя дзеці: «Жадаем, каб у кожным куточку было па сыночку, А на кожнай падушцы было па дачушчы», «Дорым вам медзі, каб дзеці раслі, як мядзведзі», «Дарую бульбы падполле, каб дзяцей было застолле».

    Аўтар: «Народная газета». Аксана КАТОВIЧ, Янка КРУК




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz