ДЗЕДАВІЦА

АГАТА
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    АГАТА

    5 студзеня у каталікоў - прысвятак Агата. У гэты дзень свяцiлi соль i хлеб. Паводле народных вераванняў, хлеб мог баранiць ад пажару, Перуна i раптоўных хвароб, таму вядома: "Хлеб святой Агаты не пусцiць бяды да хаты" (Беластоцкае ваяводства; Ніва, 1989), а таксама: "Соль святой Агаты баронiць ад агня хаты" (Паўлюкоўскі, 1934; Сахараў, 1937).

    Вельмі падобнае ў Польшчы: “Chleb i sol swietej Agaty broni od ognia chany” (КЗ, 1977. С. 207). У краінах каталіцкай Еўропы святая Агата таксама асацыіруецца з прыроднымі стыхіямі і лічыцца абаронцай ад стыхійных бедстваў.Французкія рукадзельніцы прыбіралі свяцільнік, вакол якога працавалі. Лічылі, калі ў дзень Агаты шмат вады, то будзе столькі ж малака; навальнічныя хмары прадказваюць градабойнае лета і ўраджай кукурузы. У Швейцарыі імкнуцца мець да дня святой палову запасаў сена і саломы (Ярмолаў, 1901. С. 84).

    18 студзеня у праваслаўных - прысвятак Агата. Прысвятак прысвечаны каровам, у Расii называецца Агаф'я Кароўнiца. Асвячалi хлеб з соллю, якi затым натыкалi жывёле на рогi, каб не баялася ўрокаў. Хлеб той нiбы дапамагаў таксама адводзiць пажар (Берман, 1874). Названы ў гонар святой пакутнiцы Агаф'i ( 251 г.) з Сiцылii. На допыце верную хрысцiянку мучылi: раздзiралi кiпцюрамi грудзi, затым адрэзалi саскi.

    Але здарыўся цуд: яны зноў з'явiлiся, бо ў цямнiцу да яе з'явiўся святы Пятро i праз некаторы час у горадзе пачаўся землятрус. Вельмі падобны звычай 5 і 18 лютага ў Швейцарыі, дзе таксама асвячалі муку, хлеб і соль. Хлебу Агаты прыпісвалі цудатворную сілу, у час пажару, напрыклад, кідалі кавалкі яго ў агонь (КЗ, 1977. С. 176) ( гл. таксама 5 лютага).

    Алесь Лозка




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz