ДЗЕДАВІЦА

МЯФОДЗІЙ-ПЕРАПЯЛЯТНIК
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    МЯФОДЗІЙ-ПЕРАПЯЛЯТНIК

    Святога Мяфодзiя ў народзе звалi Перапялятнiкам, i ў гэты, 3 ліпеня, абавязкова наладжвалi свята прыхiльнiкаў перапялiнага промыслу – паляўнiчых. На Мяфодзiя кожны паляўнiчы iмкнуўся злавiць перапёлку, якая l будзе гарантыяй удалага паляваня на працягу ўсяго года.

    Асаблiва каштоўным быў белы «князь» – самец перапёлкi. Пасля палявання наладжвалi святочны стол. Каб стаць добрым паляўнiчым, раiлi ўзяць ваду з трох 

    l калодзежаў, частку яе вылiць з левага боку ад сябе, астатняй памыць стрэльбу i сказаць: «Гром б'е, блiскавiца палiць, святы Пётр свiнец правiць!».

    Адзiн раз на год – у Iванаў дзень (7 лiпеня) – неабходна было l сабраць траву Адамава галава. Яе сушылi i захоўвалi ў патаемным месцы да будучага Вялiкадня.

    У Вялiкi Чацвер (чацвер на Перадвелiкодным тыднi) гэтай травой абкурвалi стрэльбу i iншыя прылады для палявання. Лiчылася, што стрэльбу, як i чалавека, можна «зачараваць», i l ў такiм выпадку нават самы дакладны паляўнiчы не здолее трапiць у цэль.

    Калi такое здаралася, стрэльбу пакiдалi на ноч у парозе, каб ранiцай праз яе першай пераступiла жанчына. Добрым знакам лiчылася, калi шлях паляўнiчаму перабяжыць 

    l воўк, i наадварот – калi заяц. Калi сабака iдзе на паляванне з радасцю, паляўнiчага чакае l поспех; калi ж iмкнецца дадому, круцiцца на адным месцы, то лепей паляванне нават не распачынаць.

    Лiчылася, што самым удалым паляванне бывае на маладзiку. l Таксама лiчылася вялiкiм грахом паляваць у нядзелю i ў l вялiкiя царкоўныя святы. Сталыя паляўнiчыя раiлi на святочныя, «святыя» днi не l пакiдаць стрэльбу з патронамi, iнакш яна не будзе дакладна смалiць.

    Аўтар: Аксана КАТОВIЧ, Янка КРУК, «Звязда».

    Крыніца: http://www.belarustime.ru/belarus/nativeword/c1cc312be8488b97.html




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz