ДЗЕДАВІЦА

ЗВЯДЗЕННЕ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ЗВЯДЗЕННЕ

    Абрад яднання жаніха і нявесты, традыцыйнае вянчанне, асноўны акт вяселля. У некаторых мясцовасцях пашырана назва злучэнне, заручыны маладых. Адзін з самых старажытных абрадаў. Удзельнічалі ў ім маці нявесты, а таксама яе брат або сват.

    Бацька нявесты і бацька жаніха ўдзелу не прымалі. Абрад выконваўся ў хаце або ў двары нявесты абавязкова ў прысутнасці абодвух родаў, якія ставіліся адзін насупраць другога, а малады – насупраць маладой.

    Сват або брат прымушаў маладых моцна абняцца, затым тройчы абкручваў іх ручніком. У некаторых мясцовасцях маладога падштурхоўвалі да маладой, злучалі іх рукі (або малады сам браў руку маладой), спляталі і нярэдка падпальвалі злучаныя пасмы іх валасоў, звязвалі рукі і саміх маладых поясам або ручніком, садзілі іх разам на покуць, пакрывалі абодвух наміткай ці кавалкам палатна.

    Гэтыя дзеянні азначалі яднанне маладых. Каб замацаваць яго, дзеянні выконваліся шмат разоў, вар’іраваліся, што, відаць, было вынікам наслаення і ўзаемадзеяння абрадаў розных эпох і арэалаў.

    У розных мясцовасцях элементы, паслядоўнасць і спосабы выканання абраду З. былі неаднолькавыя. У наш час традыцыйны рытуал З. выходзіць з ужытку.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/13853




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz