ДЗЕДАВІЦА

ВЯРБА
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ВЯРБА

    Адно з улюбёных беларусамі дрэваў “ жаночага паходжання”, апетых у песнях, узвялічаных у народных паданнях. Паводле старажытных уяўленняў, В.- гэта дзяўчына, якая, каб уратавацца ад замужжа са старым, перакінулася ў дрэва. Гісторыя паходжання В. выкладзена ў баладзе.

    Ператварэнне дзяўчыны ў В. адбылося па яе волі, па яе ўласным закляцці, прытым разам з ёй розныя прадметы і іх дэталі ператварыліся ў аб’екты прыроды:

    “Станьце вёдры, камушком (2), 

    почапачкі – ланцужком (2),

    А я, малада, - вярбою (2), 

    Пад крутой гарою(2), 

    Над быстрай ракою”.

    Дзяўчына – В. стаяла над ракою, пакуль прыехалі купцы – таргаўцы, якія сталі секчы В., шчапаць дошчачкі ды рабіць гуслі. Звонкія гуслі расказалі, як радасна дзяўчыне ісці за роўню, і як цяжка і ненатуральна – за старога. Адпаведна сваёй гісторыі В. расце пераважна на нізкіх месцах, блізу вады, над рэчкамі, ручаямі.

    В. была здаўна сакральна вылучаным дрэвам, яе ранняе цвіценне ёсць першай прыкметай вясны. В. з’яўлялася атрыбутам хрысціянскага свята Пальмавая нядзеля, або Вербніца, у гонар уезду Ісуса ў Ерусалім, калі людзі віталі яго пальмавымі галінкамі. Яскравы і добра вядомы звычай сцябаць адзін аднаго вярбовымі дубцамі са словамі: “ Не я б’ю, вярба б’е, за тыдзень Вялікдзень. Будзь здаровы, як вада, і багаты, як зямля”.

    Сапраўдныя ўласцівасці В. лёгка прыжывацца і хутка расці міфалагізаваліся і распаўсюдзіліся ў розныя сферы чалавечай жыццядзейнасці. У беларусаў В. з ядлоўцам, упрыгожаная штучнымі кветкамі і асвечаная ў царкве, служыла за магічны прадмет для выгану жывёлы ў поле на Юр’я, яе захоўвалі на покуце за абразом, а адну галінку садзілі ў адпаведным для яе месцы.

    В. ужывалася як лекавая расліна, галінкамі В. абтыкалі з ахоўнымі мэтамі палі і да т. п. З другога боку, у беларускіх павер’ях менавіта В. абралі сваім прытулкам чэрці: з Вадохрышча да Вербнай нядзелі на ёй сядзяць нячысцікі і грэюцца на сонцы, а пасля таго як В. асвецяць, - валяцца ў ваду.

    Пры гэтым чэрці аддаюць перавагу сухой, дуплістай В., што нахілілася над вадой, - “ гэта праклятыя Богам тыя мацеры, што страцілі сваіх дзяцей”. У замовах В. побач з іншымі дрэвамі замяшчае сабой сакральны цэнтр : “ На моры, на лукамор’і стаіць вярба, на той вярбе сем сот галля, а ў том галле звіта лапухова гняздо, а ў тым гняздзе ляжыць Ева – царыца…”

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/752

    ВЯРБА

    Вярба – дрэва ці куст, які расце ў нізінах, квітнее ранняй вясной. У народнай культуры ўсходніх славян гэтае дрэва стала сімвалам інтэнсіўнага росту, жыццёвай моцы і плоднасці, сімвалам веснавога абуджэння прыроды. У адносінах да вярбы ў народнай культуры склалася дваякасць. Маладое дрэва лічылі свяшчэнным, карысным.

    Старое дрэва выклікала турботы і апасенні , яму прыпісвалі сувязь з нячыстай сілай, на яго «адсылалі» хваробы. У памяць аб уваходзе Іісуса Хрыста ў Іерусалім хрысціяне усцілалі шлях галінкамі пальмы.

    У царкоўным рытуале, які склаўся ў Старажытнай Русі, часткова з-за кліматычных умоў, ролю пальмавых галінак выконвала вярба. Яна першай у нашым краі прасынаецца ад зімняга сну, першай выпускае пупышкі – уяўляе сабой быццам першацвет . Таму ў гэты дзень было прынята прыходзіць у царвку з галінкамі вярбы, ад якой і пайшла народная назва гэтага дня – Вербная нядзеля.

    • Добрай традыцыяй стала ў Вербную нядзелю прыносіць галінкі вярбы ў храм і асвяшчаць святой вадой. Лічыцца, што асвечаная вярба, якую трэба захоўваць ў хаце за бажніцай на працягу тода (да наступнай Вербный нядзелі), будзе ахоўваць дом ад нядолі і бяды, адвядзе маланку і іншыя пагрозы, захавае здароўе жыхарам, верне згубленыя дабрабыт і поспех.

    • Калі прыходзілі дадому з цэрквы, галінкамі вярбы «хвасталі » усіх, пачынаючы з маенькіх дзяцей (тым самым перадавалі моц пачаўшай прасынацца прыроды, здароўе, бадзёрасць) пры гэтым казалі: « Верба, верба, верба-хлест бьет до слез! Верба синя бьет не сильно. Верба красна бьет напрасно, верба бела бьет за дело! Верба хлест — бьет до слез! Не я бью верба бьет! »

    • Тых, хто праспаў у гэты дзень, трэба было хвастаць мацней. Лічылася, што такія дзеянні на ўвесь год абароняць ад хвароб, «прагоняць» санлівасць,будуць садзейнічаць поспеху і дабрабыту.

    • Лічылася, што асвечаная вярба валодае агромністай сілай як для людзей, так і для хатняй жывёлы. Вядома нямала выпадкаў, у якіх удзельнічалі асвечаныя галінкі вярбы.

    • У літоўцаў існавала павер'е, што ў вярбу была заклята старажытная жанчына Блінда. Яна была надзелена плоднасцю і нараджала дзецей з незвычайнай лёгкасцю, і не толькі з чэрава, але і з рук, ног, галавы і іншых частак цела. Зямля, самая плодная з усіх маці, пазайздросціла ёй. Аднойчы, калі Блінда ішла па лузе, ногі яе знянацку трапілі ў багну . Зямля так моцна ахапіла іх, што бедная жанчына не змагла зварухнуцца з месца і адразу пераўтварылася ў вярбу.

    • Усходнія славяне таксама былі ўпэўнены ў тым, што вярба валодае плоднасцю. У старажытныя часы жанчыны прыходзілі да вярбы і малілі яе аб дараванні ім доўгачаканых дзяцей, у надзеі, што вярба перадасць ім сваю плоднасць. Таксама бясплодным жанчынам раілі есці пупышкі асвечанай вярбы.

    • Пупышкі вярбы выкарстоўвалі пры лячэнні п'яніц. За 40 дзён дзевяць "пупышак" асвечанай вярбы трэба было настаяць на водцы, а потым даць выпіць гэты напой пакутуючамы ад алкагалізму.

    • Дзевяць « пупышак» асвечанай вярбы клалі ў ваду, у якой купалі хворае дзіця. • Нярэдка галінкі і пупышкі вярбы (парашкі-прысыпкі, настоі, адвары) народныя знахары выкарыстоўвалі для лячэння гнойных ран, хваробах горла, жалудка. • У Вербную нядзелю ў спецыяльныя хлябы запякалі пупышкі вярбы і давалі хатняй жывёле.

    • Галінкамі асвечанай вярбы акурывалі хатнюю жывёлу і гаспадарчыя пабудовы. Лічылася, што такія дзеянні абараняюць жывёлу ад эпідыміі і падзяжу .

    • З вербнымі галінкамі пачыналі новы сельскагаспадарчы год.

    • Асвечанымі галінкамі вярбы першы раз выганялі скаціну ў поле: « Вярба святая – новае лета, вярба пасвіці ў поле гнала ». • З вербнымі галінкамі ішлі ў поле на «засеўкі» : «Свята Вербніца сошкі правіць».

    • Прыкмячалі: калі ў гэты год вярба квітнее добра, пышна, тады і паша будзе паспяховай. • На вешняга Міколу (22 траўня) пры выгане коней ў начное табун таксама сцябалі асвечанымі галінкамі вярбы.

    • У народзе свята верылі, што асвечаныя галінкі вярбы, кінутыя супраць ветру, - прагоняць навальніцу; кінутыя ў полымя – спыняць агонь; а уваткнутыя ў поле – зберагуць пасевы ад грызуноў, граду і іншых непрыемнасцей.

    • Той, хто лічыў сябе баязліўцам і жадаў пераадолець гэтую загану, павінен быў у Вербную нядзелю ўбіць у сцяну сваёй хаты колышак асвечанай вярбы. Лічылася, што такія дзеянні павінны былі прагнаць прыродную баязлівасць.

    • Галінкі вярбы ўдзельнічалі ў рытуалах сямейна-родавай накіраванасці:

    • У падушачку, якую кладуць пад галаву памершаму ў труне, укладалі асвечаныя галінкі вярбы. Сэнс гэтых дзеянняў тумачылі тым, што вярба адмяжуе памершага ад нячыстай сілы і дапаможа хутчэй знайсці шлях да Бога.

    • Каб муж кахаў, трэба было ў Вербную нядзелю наламаць вярбы і прагаварыць: « Да таго часу, пакуль вярба за абразом ляжаць будзе, да таго часу муж мяне не разлюбіць, не забудзе. Амінь ». «Загавораныя» галінкі трэба было захоўваць на працягу года, да наступнай Вербнай нядзелі. •

    Для прыгатавання калыскі выбіралі адзін матэрыял, часцей за ўсё гэта былі хутка растучыя расліны: вярба, арэх, « каб так жа хутка расло і дзіця ».

    А Ў ПОЛІ ВЯРБА НАХІЛЁНАЯ...

    Вярба. У народнай культуры ўсходніх славян гэта дрэва з’яўляецца сімвалам росту і жыццёвай сілы, пладаноснасці, сімвалам вясновага абуджэння прыроды. У адносінах да вярбы назіраецца падвоенасць, у залежнасці ад узросту дрэва: да маладога дрэўца ставяцца як да свяшчэннага, карыснага дрэва; старое дрэва выклікае насцярожанасць, яго звязваюць з нячыстай сілай, на яго “адсылаюць” хваробы. Галінкі вярбы прыносілі ў царкву і асвячалі вадой.

    Лічыцца, што асвечаная вярба, якую неабходна захоўваць у хаце за абразамі на працягу года, будзе ахоўваць яго ад бед і нястач, адвядзе грымоты і маланкі, захавае здароўе, дабрабыт і поспех. Лічылася, што асвечаная вярба валодае вялікай лекавай сілай як для людзей, так і для хатняй жывёлы.

    Таму вядома шмат рытуальных дзеянняў, у якіх “удзельнічалі” асвечаныя галінкі вярбы.

    *Усходнія славяне надзялялі вярбу здольнасцю аказваць дапамогу бясплодным жанчынам. У старажытныя часы жанчыны прыходзілі да вярбы і малілі яе даць ім доўгачаканых дзяцей, спадзеючыся на тое, што вярба перадасць сваю пладаноснасць чалавеку.

    *Для лячэння алкагалізму на працягу 40 дзён дзевяць пупышак асвечанай вярбы настойвалі на гарэлцы, а потым давалі чалавеку выпіць гэты напой.

    *Дзевяць пупышак асвечанай вярбы клалі ў ваду, калі купалі хворае дзіця.

    *З галінак вярбы рабілі адвары і настоі, якія ўжывалі пры захворваннях горла і страўніка.

    *У народзе верылі, што асвечаныя галінкі вярбы, якія вы кінеце супраць ветру, спыняюць буру; кінутыя ў полымя — спыняюць пажар; пастаўленыя вакол поля — захаваюць пасевы ад грызуноў, граду і іншых непрыемнасцей.

    *У народзе лічылася, што магічнай сілай валодаюць не толькі асвечаныя, але і проста маладыя галінкі вярбы, якія выкарыстоўвалі ў розных абрадах і рытуальных дзеяннях.

    *У дзень святога Юрая (6 мая) дзяўчаты плялі з вярбы вянкі, казалі: “Каб прыбытак у хаце рос, як вярба вясной”.

    *Каб выйсці замуж і на будучы год стаць тоўстай (г.зн. зацяжарыць), неабходна было сплесці вянок і павязаць на сябе пояс з галінак вярбы.

    *Невялікі пояс з галінак вярбы плялі на даёнку, каб малако “прыбывала”.

    *У некаторых рэгіёнах на Івана Купалу менавіта вярбу дзяўчаты ўпрыгожвалі кветкамі, вадзілі вакол яе карагоды.

    *Вядомы абрад выклікання дажджу, падчас якога яго ўдзельнікі павінны былі ўпрыгожвацца ў галінкі вярбы.

    *Шырока выкарыстоўвалі “старую” вярбу для перадачы сваіх хвароб. Для гэтага неабходна апаясаць сябе саламяным перавяслам, а потым употай ад усіх прыйсці да вярбы і апаясаць яе гэтым перавяслам, аддаць ёй сваю хваробу. Лічылася, што пасля гэтага вярба засохне, а хвароба сыдзе.

    *Практычна паўсюдна старую вярбу лічылі праклятым, ці нячыстым, дрэвам. Нярэдка старую вярбу, схіленую над вадой, лічылі прытулкам вадзянога, русалак і іншых “нячысцікаў”, якія сядзяць на самым высокім дрэве і выглядаюць сабе ахвяру.

    *Ва ўсходніх славян існавала павер’е, што ранняй вясной чэрці грэюцца менавіта на вярбе, а пасля таго як галінкі вярбы пакінуць у храме ў Вербную нядзелю, яны трапляюць у ваду. Таму да Вербніцы забаранялася хадзіць у балоцістыя месцы, у вербны гушчар, у так званыя “гіблыя” месцы.

    *Лічылася, што да Веснавога Міколы (22 мая) нельга купацца, бо інакш з “чалавека вярба вырасце”. Галінкі вярбы прыносілі ў царкву і асвячалі вадой.

    Лічыцца, што асвечаная вярба, якую неабходна захоўваць у хаце за абразамі на працягу года, будзе ахоўваць яго ад бед і нястач, адвядзе грымоты і маланкі, захавае здароўе, дабрабыт і поспех.

    Лічылася, што асвечаная вярба валодае вялікай лекавай сілай як для людзей, так і для хатняй жывёлы. Таму вядома шмат рытуальных дзеянняў, у якіх “удзельнічалі” асвечаныя галінкі вярбы.

    Крыніца: http://www.ng.by/ru/issues?art_id=22511




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz