ДЗЕДАВІЦА

БАЛДУК І БАЛДУЧЫХА
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    БАЛДУК І БАЛДУЧЫХА

    Сярод дрымучых лясоў, дзе зараз красуюцца азёры Балдук і Балдучыха, стаяла вёска. Жылі ў ёй працавітыя людзі: гадавалі жывёлу, палявалі, рыбачылі - усё здабытае дзялілі па справядлівсці. Ля кожнай хаты расла рабінка, з ягад і зёлак умелі рыхтаваць лекі ад розных хвароб. Але пасля таго, як у наваколлі з’явіўся злы вядзьмар, жыццё ў вёсцы разладзілася.

    Заразіў ён людзей зайздрасцю, сквапнасцю, няўжыўчывасцю. Дзеці перасталі паважаць бацькоў, бацькі апеквацца дзецьмі , брат пайшоў на брата. Быў сярод вяскоўцаў мудры, паважаны усімі чалавек, - вяшчун, які умеў не толькі прадракаць будучыню але пры небяспецы знаходзіць і спосаб уратавання. Двойчы выратоўваў ён вёску: раз ад голаду і раз ад пошасці. І па законах магіі мог ён зрабіць гэта толькі тройчы.

    Варажнеча сярод людзей зайшла так далёка, што была страшней за голад і пошасць. Вяшчун стаў рыхтаваць чарадзейнае зелле. У гэты момант да яго прыйшоў вядзьмак, зарагатаў: “Дарэмна стараешся, вяскоўцы сапсаваліся канчаткова. Хаця ты выведаў сакрэт чароўнага зелля, але не знойдзеш людзей, каб згадзіліся на ахвярнасць дзеля другіх - б’юся аб заклад.

    Я нашлю на вёску бяду, і калі хоць дзесятая частка тваіх суседзяў праявіць клопат пра іншых, то я адступлюся, у вёсцы запануе дабрыня. А калі не, то не жыць людзям у гэтай прыгожай мясціне”. Вяшчун спадзяваўся на разважнасць сваіх аднавяскоўцаў, верыў, што ў час усеагульнай бяды яны згуртуюцца, не пакінуць бліжніх.

    Чарадзейнае зелле паказала, што выратаваць людзей ад бяды з дапамогай цудадзейнай вады змогуць Балдук і Балдучыха, бо іх сэрцы не заплямлены ніякімі хібамі. Але ім прыдзецца прайсці праз выпрабаванне, а калі вяскоўцы не апамятаюцца, то і загінуць. А людзей тады чакае выгнанне. Цёмнай купальскай ноччу Балдук і Балдучыха пайшлі ў лясную глухамань за чароўнай вадой.

    Крычалі совы, патаемныя шоргаты, страшныя цені нейкіх пачвар суправаджалі іх, але яны дайшлі да цудадзейнай крыніцы, якая пырскала з-пад гары, і набралі вады. Калі вярнуліся ў вёску, то ўзняўся вецер, пачаў ламаць, крышыць рабінкі, зрываць стрэхі з хат, стаў лупіць Пярун, а з неба, бы з магутнай ракі, хлынула вада. Людзі ад страху павыскаквалі з хат, ратавалі кожны сам сабе, ні пра дзяцей, ні пра хворых ніхто не падумаў. Вада залівала вуліцы, людзі сталі ўзбірацца на стрэхі, залазіць на дрэвы.

    Балдучыха выліла частку вады са збаночка, і навальніца зразу супакоілася. А людзі ператварыліся ў буслоў і, цяжка ўзмахваючы крыламмі, пачалі пакідаць вёску, разлятацца ў розныя бакі. Як толькі дакраналіся зямлі, зноўку ператвараліся ў людзей. Яны заснавалі новыя вёскі: ад Барыса пайшла вёска Барысы, ад Янука - Януковічы, ад Яцэка - Яцыны. Балдук і Балдучыха - сведкі гібелі роднай вёскі, стаялі, трымаючыся за рукі, а потым растаялі, ператварыліся ў азёры.

    Як яны трымаліся за рукі, то і зараз азёры Балдук і Балдучыха звязаны між сабой рукой-пратокай. Рэшткі чароўнай вады са збаночка распырскаліся па наваколлю, і па сённяшні дзень сцякаюць у азёры дзесяткамі крыніц. (Беларуская міталогія).

    Запісаў Іван Драўніцкі.

    Крыніца: http://narachanka.by/?page_id=998




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz