ДЗЕДАВІЦА

РАЙ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    РАЙ

    Месца, дзе знаходзiлiся першыя створаныя Богам людзi i куды накiроўваюцца пасля смерцi праведнiкi. Р. адзін з найстаражытнейшых сакральных локусаў паганскага свету. Для беларусаў уласцiва класiчная, найстаражытная канцэпцыя Р. як сада, у якiм «заўжды шмат усяго, што толькi душа прымае», заўсёды цёпла, бо стаiць вечнае лета. У гарызантальнай плоскасцi, на зямлi, Р. лакалiзуецца ў сiстэме апазiцыi «блiзка далёка»: ён месцiцца «дзесь вельмi далёка на зямлi, за гарамi да за марамi». Першапачаткова ў Р. жылi Адам i створаная з яго рабра Ева, прычым стварэнне жанчыны адбылося за яго межамi. У Р. Адам i Ева паспрабавалi вiнаграду («аггал падкасаўся к Еве i змусiў яе») з «непаказанага дрэва», якi яны не здолелi праглынуць i якi да нашага часу сядзiць у чалавека костачкай у горле. Паводле iншай версii, Адам паспрабаваў у Р. «лiхое яблыка», ад чаго ў мужчын дагэтуль «з горла тырчыць гегаўка». Характэрна, што мiфема адведвання забароннага плода iншым разам не звязваецца наўпрост з грэхападзеннем; часцей жа кажуць, што чалавек саграшыў i быў выгнаны з Р. Першыя людзi мелi спецыфiчны выгляд: iх цела было пакрыта цвёрдаю «шкарупаю» цi наогул iх скура была падобная на пазногцi; пасля саграшэння i выгнання з Р. гэтая абалонка злезла, застаўшыся толькi як пазногцi на руках. Другое ўяўленне пра Р. звязана з месцам, дзе знаходзяцца душы праведнiкаў, святых. Яго прасторавая лакалiзацыя звязаная з воссю «верх нiз», ён знаходзiцца «ўгары там, каля яснага сонейка, дзесь на поўднi, куды й птушкi лятуць у вырай». У беларускiх паданнях існуе iдэя страчанага Р.: людзi просяць Бога вярнуць iх назад, у Р. Тады Бог даў магчымасць людзям снiць, што яны зноў у Р.; людзi, здагадаўшыся пра гэта, прыйшлi да высновы, што калi чалавек спiць, дык душа выходзiць з цела. Тут складанае пытанне аб наведваннi Р. пры жыццi развязваецца праз традыцыйны анiмiстычны дыскурс: наведванне Р. анiмiстычным двайнiком падчас сну. Такое развязанне праблемы сакральнага кантакту знаходзiць аналагi ў медытацыйнай практыцы брахманiзму, iндуiзму, будызму; у шаманiзме; прыжыццёвае падарожжа ў Р. у сувязi з субстанцыянальнай спецыфiкай матэрыяльнай арганiзацыi душы прызнавалася раннехрысцiянскiмi тэолагамi. Характэрнай рысай беларускай мiфалогii з'яўляецца злучэнне Р. зямнога i нябеснага. Гэтая мiфалагема яскрава прадстаўлена ў мiфе аб Р. выраю месцы на зямлi, дзе раней быў Р., а цяпер жывуць птушкi (туды яны пад апякунствам Бога ляцяць зiмой у вырай), а таксама святыя людзi, анёлы. З вяртаннем страчанага Р. звязаны замкнёнацыклiчны рух мiфалагiчнага часу, жыцця. Так Бог абяцаў людзям, што калi яны не будуць грашыць, дык па смерцi вернуцца ў Р., дзе будуць жыць разам з iм: кола чалавечай гiсторыi замкнецца людзi зноў зробяцца шчаслiвымi i несмяротнымi. http://mifijslavyan.ru/stories2/234.htm




    Copyright MyCorp © 2018
    Конструктор сайтов - uCoz