ДЗЕДАВІЦА

МЛЫН
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    МЛЫН

    Старабеларуская назва “пруд”, пабудова для разлому зерня (пядзяляюцца на вадзяныя і ветраныя). З М., асабліва вадзяным, звязваецца шэраг павер’яў. Лічылася, што млынары маюць стасункі з нячыстай сілы, у прыватнасці з Вадзяніком. У чарадзейных казках адмыслова падкрэсліваецца, што ў М. удзень малолі людзі, а ўначы – чэрці.

    Млынары ўважаліся за вельмі моцных чараўнікоў. Такім млынаром – чараўніком, паводле падання, быў легендарны Менеск, ад імя якога паходзіць назва Мінска. А. М. Афанасьеў адзначаў, што на кожным вадаёме, дзе быў пабудаваны млын, абавязкова жылі адзін, а то і некалькі вадзянікоў, кожны з каторых загадваў сваім колам.

    Пры вадзяных М. трымалі чорных катоў, чорных пеўняў і іншых жывёлін чорнага колеру, якія ўважаліся за лепшую ахвяру вадзяніку. Апрача таго, беларускія млынары ў першыя замаразкі апускалі пад кола кавалак сала, кумпяк або свіную кішку, каб вадзянік не злізаў з кола змазку, або кідалі ў ваду пару маладых парсючкоў.

    Найбольшую моц, згодна з народнымі павер’ямі, вадзянікі маюць вясной і восенню, калі яны, пакрыўджаныя або неўлагоджаныя, маглі нанесці найвялікшую шкоду. Таму свята млынароў адзначаецца восенню 25 кастрычніка (дзень св. Марціна) і ў красавіку. На Валожыншчыне ў дзень св. Марціна млынары пілі гарэлку на каменных жорнах.

    На Барысаўшчыне ў гэты дзень елі гусей і казалі: “Марцін святы – губіцель гагаты”. Ахвярапрынашэнні вадзяніку патрабаваліся і пры закладцы М. Механік, які будуе М., павінен быў закінуць у плаціну жывую курыцу. Раней патрабавалася чалавечая ахвяра – хрышчоная душа. У Гродзенскай губерні былі вядомыя выпадкі, калі з гэтай мэтай закопвалі жывых сірот.

    Невыкананне гэтых прадпісанняў пагражала згубай самому млынару. Але замацаваны належным чынам хаўрус млынары і вадзяніка гарантаваў поўную бяспеку М. ад паводак, буры, пажару, паломак і нават ад удару маланкі.

    Пярун мог спаліць М. толькі пасля смерці млынары – чараўніка, калі дамоўныя дачыненні натуральным чынам скасоўваліся, і тое ў выпадку, калі ў млынара не было сыноў, якім у спадчыну пераходзілі і М., і чарадзейная моц таямнічых замоваў.

    Каб не траціць сваёй моцы, млынары нікому нічога не рабілі задарма і нават не размаўлялі і не віталіся з вяскоўцамі. Валадары ветраных М., каб зноў выклікаць вецер, які суцішыўся, кідалі “на ўзвей вецер” некалькі жменяў мукі, што таксама было своеасаблівай ахвярай паветраным духам або ветру.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/3523




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz