ДЗЕДАВІЦА

ДЗЯВОЧАЯ ГАРА
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ДЗЯВОЧАЯ ГАРА

    1) Дзевяцігара, этнаграфічны аб’ект, верагодна, помнік язычніцкага культу на тэр. Валожынскага р-на, за 0, 5 км на З ад в. Дуброва Маладзечанскага р-на. Звесткі пра Дз. г. ўпершыню апублікаваны ў 1881 у “Слоўніку геаграфічным Каралеўства Польскага і іншых краёў славянскім”, дзе прыводзіцца мясцовае паданне, паводле якога на гары закапана жывая дзяўчына і разам з ёй пахаваны два хлопцы, якія загінулі ў час спаборніцтва за права стаяць яе мужам.

    Там жа ляжаў вялізны камень, ня якім нібыта сядзела дзяўчына ў час спаборніцтва. У 1987 Э. М. Зайкоўскі на Дз. г. правёў археалагічнае абследаванне і раскопкі. Дз. г. – адзін з самых высокіх пунктаў у гэтай мясцовасці – знаходзіцца паблізу водападзелу Зах. Бярэзіны і Свіслачы, амаль уся зарасла лесам.

    У найбольш высокай паўн.-ўсх. Частцы размешчана каля 20 курганоў (вышыня 0,5 – 1,5 м, дыячетр 6 – 12 м) і вялікая яма (магчыма, асталася ад каменя, згаданага ў паданні). Два курганы раскапаны. Адзін з іх складзены з камянёў, перасыпаных зямлёй. У ім на ўзроўні гарызонту выяўлены шкілет жанчыны, арыентаваны на З; знойдзены таксама фрагменты керамікі 11 ст. і сярэбранае скроневае кольца, канцы якога заходзяць адзін за адзін.

    Другі курган насыпаны з пяску і абкладзены камянямі. У цэнтры кургана (ніжэй узроўню гарызонту) размяшчаўся шкілет жанчыны (захаваўся не цалкам), таксама арыентаваны на З; выяўлены пярсцёнак і шкляная пазалочаная пацерка (11 ст.). У час шурфоўкі ў інш. месцах гары культурны пласт не выяўлены.

    Назва помніка сведчыць пра яго сувязі ў старажытнасці з культам язычніцкай багіні кахання. Другая назва помніка – Дзевяцігара – відаць, звязана з культам багіні – дзевы, “панёсшай у лоне сваім” і з дзевяццю месяцамі цяжарнасці. Да нядаўняга часу на гары святкавалася купалле.

    2) Этнаграфічны аб’ект і, верагодна, помнік язычніцкага культу ў г. Мсціславе Магілёўскай вобл. Размешчана на правым беразе р. Вехры (вышыня над узроўнем ракі да 10 м, памеры пляцоўкі 108/48, па краях яе – вал вышынёй 2 – 2,5 м).

    Пра гару захавалася паданне, што яна нібыта была насыпана дзяўчатамі, што, як і назва помніка, сведчыць пра пэўную сувязь з культам язычніцкага жаночага бажаства, багіні – дзевы. У 1960 Л. В. Аляксееў првёў археалагічныя раскопкі помніка ( у паўд. Частцы пляцоўкі і на вале). Магутнасць культурнага пласта 0,4 – 0,6 м, верхняя частка яго ў старажытнасці была скапана для падсыпкі вала.

    У мацерыку выяўлена прамавугольная яма (без знаходак) і другая – неглыбокая і бясформенная (каля ўнутранага падножжа вала), у якой знойдзена некалькі лобных ці цемяных касцей маленькага дзіцяці. Верагодна, гэта былі рэшткі ахвярапрынашэння (дзіцячыя чарапы выяўлены таксама каля Бабінай гары пад Трахтэміравам на Украіне, аднак, паводле меркаванняў сав. Археолага Б. А. Рыбакова, гэта гара хутчэй за ўсё была прысвечана не багіне – дзеве, а багіне ўраджаю і лёсу).

    Пра язычніцкі звычай прынясення ў ахвяру дзяцей згадваў у 12 ст. і Кірыла Тураўскі. У культурным пласце Дз. г. трапляюцца рэшткі керамікі перыяду ранняй бронзыц. Асноўная частка знаходак адносіцца да ранняга жалезнака веку (днепрадзвінская і зарубінецкая культуры). Вал быў насыпаны паступова :верхні пласт датуецца пачаткам н. э. ; трапляюцца рэшткі керамікі перыяду ранняй бронзы.

    Асноўная частка знаходак адносіцца да ранняга жалезнага веку ( днепрадзвінская і зарубінецкая культуры). Вал быў насыпаны паступова: верхні пласт датуецца пачаткам н. э.; трапляюцца асобныя знаходкі перыяду Кіеўскай РУСІ І СЯРЭДЗІНЫ 17 СТ. Таму магчыма выкарыстанне Дз. г. як язычніцкага культавага помніка і ў жалезным веку і ў перыяд ранняга феадалізму.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/12413




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz