ДЗЕДАВІЦА

АРЖАВЕНЬ (АРЖАВЁНЬНІК)
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    АРЖАВЕНЬ (АРЖАВЁНЬНІК) АРЖАВЕНЬ.

    Малюнак Валеры Славук.

    Нячысьцік, які жыве ў аржавеньнях — багністых мясьцінах, быццам пакрытых іржою. Нават узімку яму не ўдаецца закрыць свайго жытла — бура-жоўтыя плямы з-пад сьнегу і леду выдаюць знаходжаньне.

    Аржавень уяўляўся брудна-рудым, пакрытым іржавымі прыліпамі, з надзвычай тоўстым жыватом і тонкімі, як сьцябліна хвашча, нагамі. Увесь час ён адрыгвае і выклікае агіду ва ўсіх нячысьцікаў і ў жывых істотаў.

    Рэдкаю яго здабычаю можа стаць жывёла, якая, ратучыся ад драпежнікаў, забягае ў балота, або чалавек, што забрыў у глуш у нецьвярозым стане. Аржавень спакайнейшы за сваіх братоў — Багніка і Балотніка.

    Лета не высушвае аржавеньні, а людзям не трэба неўрадлівая зямля, і нячысьцік, лежачы на дне, абрастае ліпучымі слаямі і падтрымлівае каламуць у аржавеньні. Гл. таксама Нячысьцікі

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary?alpha=&authenticity_token=7ac738a48b166025e45f6b2c67b725bd415bc85e&page=1

    АРЖАВЕНЬ (АРЖАВЕННІК) - брудна-руды, з незвычайна тоўстым жыватом, тонкімі, як сцябло хвашчу, нагамі. Увесь час рыгае, чым адштурхвае ад сябе нават непераборлівых духаў. Усе жывыя істоты абыходзяць яго жыллё.

    З-за гэтага Аржавенніку рэдка атрымоўваецца займець ахвяру. Жывёла забягае ў аржавенне (месца на балоце, пакрытае ржой), толькі ратуючыся ад драпежнікаў, а з людзей зойдзе хіба што ненармальны. У той час, калі Балотнік і Багнік могуць ашукаць мінака і схаваць сваё жыллё,

    Аржавенніку гэта не атрымоўваецца нават узімку. Сваёй бура-жоўтай афарбоўкай аржавенне абавязкова выдасць месцазнаходжанне духу. Аржавеннік больш спакойны, чым яго браты - Балотнік і Багнік, таму што гарачае лета не высушвае аржавенне, а людзям не патрэбна яго неўрадлівая зямля.

    Дух спакойна валяецца на дне свайго жылля, абрастаючы ліпкімі пластамі бруду. (Беларуская міталогія)

    Крыніца: http://old.knihi.com/artykuly/jaryla-ras.html




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz