ДЗЕДАВІЦА

ПАКІНЬ «СЛЯЗУ» НА ДНЕ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ПАКІНЬ «СЛЯЗУ» НА ДНЕ

    Абавязковым быў абрад «хрыстосавання з мёртвымі». Дзеля гэтага гаспадыня (а ў некаторых выпадках гэта рабілі дзеці) брала велікоднае яйка і качала яго крыж-накрыж па насыпе.

    Затым на прыбраную магілу «левым» бокам рассцілаўся абрус, на яго ставілася куцця з запаленай свечкай і ўсе астатнія стравы, кожнай з якіх трэба было патрошкі адкласці нябожчыку.

    Пасля гэтага па кругу пускалі памінальную чарку (гаспадыня брала з сабой дзве чаркі – адну ставілі нябожчыку, другая павінна была паядноўваць тых, хто прыйшоў на могілкі) з гарэлкай. У чарку налівалася пітво і перадавалася самаму старэйшаму сярод прысутных.

    Адну частку пітва той спачатку адліваў на магілу (зноў-такі: перш, чым сабе – продкам), другую чарку выпіваў сам, апошнюю частку – «слязу» – абавязкова пакідаў на дне. Затым чарку напаўнялі зноў і перадавалі наступнаму па ўзросце родзічу (ад старэйшых да маладзейшых, але толькі жанатых людзей!).

    І гэты чалавек дакладна паўтараў асноўны прынцып узгаданага этыкетнага правіла... Так чарка-чара хадзіла па колу тройчы. Калі ж за трэцім разам яна даходзіла да апошняга, то тое, што заставалася на дне, – так званыя «слёзы» – зноў-такі вылівалася на магілу. Што стаяла за «слязой», пакінутай кожным на дне чаркі?

    Род збіраўся каля магіл тых, хто пайшоў на «той» свет, разарваўшы (у сімвалічным плане) эстафету жыцця. Хаджэнне чаркі па крузе з «пераходнай слязой» было скіравана на тое, каб аднавіць, замкнуць, паяднаць галіны радаводнага дрэва. У эстафету родавай памяці ўключаўся і яшчэ адзін атрыбут – асвячонае ў храме яйка.

    Рытуальная надмагільна-хаўтурная трапеза распачыналася тым, што адно свянцонае яйка дзялілася на столькі кавалачкаў, колькі чалавек сабралася вакол магілы, і кожны з прысутных браў сваю долю.

    Фактычна на ўсіх сямейна-родавых святах беларусаў прысутнічала галоўная абрадавая страва, якая дзялілася паміж усімі прысутнымі і з'яўлялася сімвалам родава-абшчыннага адзінства.

    На радзінах дзялілі «бабіну кашу», на вяселлі – каравай, на пахаванні – куццю, на памінках – чарку «з гаротнай слязой». На могілках елі і гаварылі доўга. Добрым словам успаміналі памерлых родных, расказвалі гісторыі з іх жыцця, запрашалі прысесці за жалобны «стол» блізкіх і знаёмых.

    Аўтар: Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК, «Звязда».

    Крыніца: http://www.belarustime.ru/belarus/nativeword/abc79f9607d33309.html




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz