ДЗЕДАВІЦА

АБЯРЭГІ МАЛАДЫХ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    АБЯРЭГІ МАЛАДЫХ

    Вельмі пажадана, каб на працягу ўсёй вясельнай імпрэзы з маладымі былі надзейныя засцярогі. На маладых павінны быць надзетыя крыжыкі.  Акрамя гэтага, нявесце лёгка схаваць у складках свайго адзення маленькі абразДзевы Марыі, а жаніху — пакласці ў левую нагрудную кішэню маленькі абраз Ісуса Хрыста (абразы могуць быць імяннымі).

    Каб маладых не ўраклі падчас вяселля, ім прышпільвалі на адзенне са споднягабоку па шпільцы, чырвонымі ніткамі вышывалі невялікі крыжык, укладвалі ў абутак лісце рабіны, а ў кішэні — яе плады.

    Таксама ў кішэні сыпалі трохі чацвярговай солі ці асвячоны спасаўскі мак. Адным з самых магутных абярэгаў для нявесты лічыўся пояс (стужка, нітка) чырвонага  колеру, якім падпяразвалі нявесту, перш чым апрануць вясельны строй.

    Аўтар: Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК, «Звязда».

    Крыніца: http://www.belarustime.ru/belarus/nativeword/cdd9a29012ff1617.html




    Copyright MyCorp © 2019
    Конструктор сайтов - uCoz