ЗЯЗЮЛІНЫ СЛЁЗКІ
Назва, відаць, некалькіх розных раслін, у прыватнасці, прычарніка (Platantera bifolia, рус. любка двулистая), а таксама, магчыма, дрыжніка (зязюлькі, слёзкі, Briza).
Паводле этыялагічнага падання, “пышныя і прыгожыя кветкі” З. с. паходзяць ад слёз зязюлі, у якую ператварылася багатая сквапная сястра, якая аплаквала ў скрусе свайго беднага брата Максіма, які памёр ад холаду і крыўды з-за яе сквапнасці.
З. с. (прычарнік), відаць, выкарыстоўваліся як прываротны сродак (параўн. рус. любка двулистая). Гл. таксама Чараўнік.
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/2002
|