ДЗЕДАВІЦА

ЕЖА
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 33
    Гасцей: 33
    Карыстальнікаў: 0

    ЕЖА

    Сёння, у дзень ушанавання святога апостала Архiпа па праваслаўным календары, жанчынам неабходна было ўвесь дзень правесцi на кухнi. Чым больш яны нарыхтуюць разнастайнай ежы ў гэты дзень, тым багацейшай будзе iх сям’я i дом на працягу ўсяго года. Ежа з’яўлялася складовай часткай сямейна-родавых i каляндарных абрадаў.

    Больш пiльна сачылi за парадкам падчас абеду i вячэры, а не за сняданкам. Такое сакральнае стаўленне да ежы вынiкала з таго, што гаспадар, якi займаў пачэснае месца за сталом, пад абразом, павiнен быў наладзiць трапезу такiм чынам, каб "Боскiя дарункi" спажывалiся з вялiкай пашанай i ўдзячнасцю.

    Асноўнай ежай славян са старажытных часоў былi хлеб (блiнцы, кашы) i гароднiна. Паводле народных уяўленняў, хлеб быў сiмвалам шчасця i дабрабыту. Мыццё рук перад ежай было абавязковым як у сэнсе асабiстай гiгiены, так i ў сэнсе рытуальнага ачышчэння рук, якiя будуць датыкацца да "дароў боскiх".

    Нiколi не елi за "голым", не засланым абрусам, сталом. Першым за стол сядаў гаспадар, ён першым заканчваў трапезу, першым спрабаваў ежу. Калi ежа раскладвалася па талерках, з’есцi трэба было абавязкова ўсё. Хто пакiне ежу на талерцы, той "згубiць" дабрабыт i здароўе. Есцi адну лусту хлеба маглi толькi муж i жонка.

    Лiчылася, калi жанчына даядае за мужчынам, ён будзе за ёй "бегаць", i наадварот. Нельга было грукаць лыжкамi, пакiдаць лыжку так, каб ручкай яна датыкалася да стала, а другiм канцом — да талеркi — "будаваць масток для нячыстай сiлы". Паспешлiвасць у ежы, неакуратнасць лiчылiся недапушчальнымi. Работнiкаў, якiх запрашалi на працу, абавязкова ўсаджвалi за стол i назiралi за тым, як яны ядуць. Лiчылася, што той, хто есць шмат i хутка, але акуратна, будзе так i працаваць.

    Вялiкiм грахом лiчылася казаць пра ежу дрэнныя, абразлiвыя словы. Акуратна ставiлiся да крошак. Іх абавязкова збiралi са стала, i калi не елi самi, то аддавалi птушкам. Пасля ежы трэбы было абавязкова выказаць падзяку Нябёсам i прыбраць посуд, iнакш уначы там наладзiць сабе стол "нячыстая" сiла. Непрыбраным стол пакiдалi на ноч толькi ў днi ўшанавання продкаў: на Радаўнiцу, Дзяды i г.д. На Гомельшчыне i сёння iснуе звычай не мыць посуд пасля таго, як хтосьцi з членаў сям’i некуды з’ехаў.

    Прыкмячалi: калi хтосьцi з членаў сям’i закашляўся за сталом, нехта спяшаецца да вас у госцi; калi чалавек раняў ежу, якую нёс да рота — яму нехта зайздросцiць. Нельга есцi за чытаннем — розум (памяць) "заясi". Не заахвочвалася ўжыванне празмернай колькасцi ежы. Лiчылася, што калi чалавек есць зашмат, быццам за дваiх, значыць за iм стаiць нячыстая сiла.

    Аксана Катовiч, Янка Крук.

    Есці трэба няшмат, і павольна

    Ежа з’яўлялася складанай часткай сямейна-родавых і каляндарных абрадаў і ў народнай культуры рэгламентавалася сацыяльнымі нормамі і правіламі. Іх выкананне залежала ад характару, месца і часу правядзення трапезы: паўсядзённай, святочнай, сямейнай ці ў асяродку прадстаўнікоў радзіны; у хаце, у полі, на могілках; раніцай, у абед ці ўвечары.

    • Перад ежай абавязкова маліліся і мылі рукі. Калі ў полі вады не было, рукі выціралі аб зямлю. Лічылася, што зямля таксама валодае ачышчальнай функцыяй, як і вада.

    • Ніколі не елі за “голым”, не засланым абрусам сталом.

    • Па славянскім звычаі есці трэба было ціха, павольна. Калі размовы і дапускаліся, то толькі па гаспадарчых справах. Асабліва строга адносіліся да забароны размаўляць за сталом пасля захаду сонца.

    • Калі ежа раскладвалася па талерках, з’есці трэба было абавязкова ўсё. Перасцерагалі: хто пакіне ежу на талерцы, той “згубіць” свой дабрабыт і здароўе. Паўсюдна лічылі: калі хтосьці з’есць чужую частку ежы, ён “перахопіць” яго сілу і здароўе. Нельга было даваць дапіваць са свайго кубка: той, хто дап’е, будзе ведаць вашы думкі. Існавала строгае правіла: есці адну лусту хлеба маглі толькі муж і жонка. Лічылася, калі жанчына даядае за мужчынам, ён будзе за ёй “бегаць”, і наадварот.

    • На вяселлі маладым ставілі адну талерку на дваіх і клалі адну лыжку. Такое сумеснае ўжыванне ежы сімвалізавала іх адзінства. А вось у паўсядзённым жыцці есці чужой лыжкай забаранялася.

    • Нельга было стукаць лыжкамі, пакідаць лыжку так, каб ручкай яна датыкалася да стала, а другім канцом -- да талеркі -- “будаваць масток для нячыстай сілы”.

    • Той, хто еў спяшаючыся, мог атрымаць заўвагу. Паспешлівасць у ежы, неакуратнасць лічыліся аднымі з самых цяжкіх грахоў.

    • У той жа час, калі запрашалі на працу, наймітаў абавязкова запрашалі за стол і назіралі за тым, як яны ядуць. Лічылася, што работнік, які есць шмат і хутка, але акуратна, будзе так і працаваць.

    • Грахом было скідаць на падлогу крошкі. Іх абавязкова збіралі са стала, і калі не елі самі, то аддавалі птушкам.

    • Пасля ежы трэбы было абавязкова выказаць падзяку Нябёсам і прыбраць посуд, інакш уначы там наладзіць сабе стол “нячыстая” сіла.

    • Непрыбраным стол пакідалі на ноч толькі ў дні ўшанавання продкаў: на Радаўніцу, Дзяды і г.д. На Гомельшчыне і сёння існуе звычай не мыць посуд тры дні пасля таго, як хтосьці з членаў сям’і некуды з’ехаў.

    • Забаранялася есці за чытаннем -- розум (памяць) “заясі”.

    • Ніколі не заахвочвалі сярод людзей ужыванне празмернай колькасці ежы. Лічылася, што калі чалавек есць зашмат, быццам за дваіх, значыць, за яго плячамі стаіць нячыстая сіла.

    Аксана Катовiч, Янка Крук.




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz