ЛЮБКІ
Дзе-нідзе дагэтуль перад вяселлем пякуць любкі - авальныя аладкі з пышнага цеста. У цэнтры такой аладкі, якая ўвасабляе дзявоцкае ўлонне, запякаецца, але ўжо з жытняга цеста, падабенства тоўстага, мясістага грыба - краснагаловіка (чырвонагаловіка), але галоўкай уніз. Такі любок ставіцца ў зацішнае месца каля пасцелі маладых, каб імі мог насычацца Люб.
Крыніца: http://www.spletnichaet.narod.ru/nechist/ch.html