ГАСПАДАР-ВУЖ
У лясах водзяцца вужы з залатымі рагамі. К. хто-небудзь, убачыўшы гэтага вужа, зможа паслаць перад ім світку так, каб ён прапоўз па ёй, і скажа: «Вуж малады, скінь рог залаты!» — то вуж скіне адзін са сваіх рагоў.
Вужа з залатымі рагамі можна; стрэць вясною. У гэты час ён ахвотней за ўсё скідвае свае рогі. У іншую пару, калі нават і сустрэць такога вужа, ён рог не скіне, Нават калі падаслаць світку, то ён, прапаўзаючы, разрэжа яе на дзве часткі.
Адзін хлопец ішоў сабе каля ракі, ажио бачыць: вужы ў Вырай ідуць. Са страху зашыўся пад куст і сядзіць. Бачыць ён, паузе наперадзе Гаспадар вужоў, а на ім карона золатам ззяе!
Прыпоўз ён да вады, скінуў карону — і ў ваду, а за ім усе вужы, ды пачалі купацца. Хлопец падбег, цап за карону і ўцякаць. Тут усе вужы за ім у пагоню. Гналі, гналі, дык хлопец,; няма рады, карону кінуў, а сам ледзь дахаты прыбег. А каб не кінуў, то пэўне не хадзіў бы ўжо па свеце.
Крыніца: http://mifijslavyan.ru/stories4/78.htm
ГАСПАДАР ВУЖ І ДЗЯЎЧЫНА
Аднойчы пайшлі дзяўчаты купацца на лясную рэчку. Выкупаліся, выйшлі на бераг і пачалі апранацца. Адна з дзяўчат падбегла да свае вопраткі і бачыць: на яе сукенцы аграмадны вуж ляжыць. Схапіла яна галінку і давай яго адтуль зганяць.
А вуж падняў галаву, паглядзеў на яе і чалавечай моваю кажа:
— Калі згодзішся выйсці за мяне замуж, дык аддам тваё адзенне. Дзяўчына засмяялася і, не падумаўшы, згадзілася.
— Добра, — гаворыць, — выйду.
Пачуўшы гэта, вуж споўз з вопраткі і падаўся ў рэчку. Апрануліся дзяўчаты, заспявалі вясёлую песню і пайшлі ў сваё сяло. Не спявалася толькі той дзяўчыне, нейкая трывога ў яе сэрца закралася. Прыйшла яна дамоў, а сама ўся задуменная.
Заўважыла гэта маці і пытае:
— Што з табою, дачушка?
Расказала дачка ёй, што ля рэчкі здарылася.
Маці засмяялася ды кажа:
— Кінь сумаваць, яшчэ такога і на свеце не чуваць было, каб вуж жаніўся з дзяўчынаю.
Прайшло колькі часу, аж аднаго дня бачаць яны: у бок іхняй хаты паузе аграмадная чарада вужоў, а наперадзе яе — самы найбольшы.
Прытулілася збялелая ад жаху дзяўчына да матулі, заплакала:
— Ой, матуля, гэта ж мой суджаны са сваей вясельнаю дружынаю па мяне ідзе!
Кінуліся яны абедзве ў хату, ды дзверы — на засаўку. Вужы абпаўзлі вакол хаты, але нідзе дзіркі ў хату не знайшоўшы, сабраліся ў гародчыку перад акном і нешта зашыпелі між сабою.
Раптам адзін з іх скруціўся ў пружыну, узвіўся ў паветра і ўсім целам ударыў у акно. Вылецела яно. Вужы ўпаўзлі цераз выбітае акно ў хату і забралі дзяўчыну.
Міналі дні і месяцы, праходзілі гады, а пра дзяўчыну і чутак няма. Плакала маці, сумавалі родзічы. Але ж аднаго разу пайшла маці да крыніцы па ваду і бачыць: ідзе яе дачка з дваімі дзецьмі, хлопчыкам і дзяўчынкаю.
Узрадаваліся яны, у абдымкі кінуліся, цалуюцца, плачуць. А калі ўжо нацешыліся, адна н адну гледзячы, маці і пытае:
— Дзе твой муж, дачушка, дзе ж ты жывеш?
— Дома мой муж застаўся, матуля, а жывём мы ў Падводным гаспадарстве.
— А ці хоць добры твой муж?
— Добры ён і ласкавы і дзяцей надта ж любіць.
— А як жа ты цяпер вернется да яго?
— Зайду на бераг рэчкі і крыкну: «Якуб, выйдзі вазьмі мяне!» Ён выплыве з вады і забярэ нас.
Пагаварылі яны, пагаварылі, дачка і кажа:
— Час ужо нам, пойдзем дахаты.
Маці ж пачала прасіць;
— Век цябе не бачыла, пабаўся яшчэ хоць крыху. I ўгаварыла дачку з дзецьмі пераначаваць.
Калі ўсе паснулі, узяла маці сякеру і пайшла на; рэчку. Стала на беразе і крыкнула:
— Якуб, выйдзі і вазьмі мяне.
Ускалыхнулася вада, і з яе вынырнула вужачая галава. Маці замахнулася сякераю і — цях! Забушавала рэчка, забурліла, а маці вярнулася дахаты, нікому нічога не сказала ды легла спаць. :;
Сабралася раніцаю дачка з дзецьмі да мужа вяртацца. Зайшла на бераг рэчкі ды бачыць: акрываўленая галава мужа на хвалях гойдаецца, а далей і ўсё* яго мёртвае цела плавае. Заламала яна рукі, загаласіла, заплакалі дзеці.
— Жыць мне цяпер удованькай бяздольнаю, — прычытвала, — а вам, дзеткі, сіротанькамі бязроднымі.
Схілілася да рэчкі, далонню вады з мужавай крывёй пачарпнула, на сябе ды на дзяцей ёю пырснула^; Абярнуліся яны ўсе ў птушак: маці ў шэрую зязюлю/ дачка ў ластаўку, а сын у салаўя.
Ад таго часу ластаўка і салавей штогод уюць сабе гнёзды і дзетак выводзяць, а шэрая зязюля сабе гняздзечка не ўе, вечнаю ўдавою па лесе кружыць, гукаючы: «Якуб! Якуб!» А ў куванні яе сум па мужу чуваць.
Крыніца: http://mifijslavyan.ru/stories4/79.htm
|