ДЗЕДАВІЦА

ДАХ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ДАХ

    Верхняя мяжа нутраной прасторы жытла, той рубеж, якi аддзяляў сферу неба ад свету людзей, прыкрываў прастору жытла ад небяспечных сiлаў i ўплываў (параўн. «пад богаваю страхою», г. зн. «пад адкрытым небам»). Наагул усё пакрытае, тое, што мае верхнюю мяжу, ацэньвалася як станоўчае.

    Не вынятак i хата, надзейнасць пакрытасцi якой забяспечвалася шэрагам рытуалаў: не выкарыстоўвалi для С. салому ад збожжа, зжатага на дзень Барыса i Глеба; на Пакровы пяклi так званы «святы» пiрог, якi прыкладалi да С., каб моцныя вятры не разбурылi яе. Калi жылая прастора хаты сiмвалiчна пазначала свой свет, верхняя яго частка — С., падстрэшша адпавядалi нябёсам i ўсяму тагасветнаму.

    Сувязь С. з касмiчным верхам падкрэслiвалася салярнай семантыкай арнаменту: на франтоне змяшчалiся выявы Сонца, а хвалiстыя лiнii ўвасобiлi самое неба з яго дажджамi. Столь i адпаведна гарышча ў сялянскiх хатах з’явiлiся параўнальна позна, а пад жытло не абсталёўвалiся да апошняга часу.

    Таму з сiмволiкай С. у многiм супадае сiмволiка столi i гарышча. Менавiта пад С., паводле народных уяўленняў, жылi душы продкаў. Вiдаць, да iх звярталася знахарка, якая стукала мятлой у столь, калі кагосьцi лячыла. На гарышчы адводзiлася месца Дамавiку. Убачыць яго можна было ў Чысты чацвер, прынесшы з царквы запаленую свечку i падняўшыся з ёю на гару.

    Тады ўбачыш Дамавiка, якi ляжыць там у выглядзе голага чалавека. Калi накрыць яго якой–небудзь кашуляй, Дамавiк выканае тваё запаветнае жаданне. У легендах на гарышчы жыве яшчэ адзiн дух — Хут, што забяспечвае гаспадароў розным багаццем. Напярэдаднi Чыстага чацвярга пад С. клалi хлеб, соль i мыла.

    Верылi, што пры спрыянні добрых духаў, якiя жывуць пад С., гэтыя рэчы набудуць магiчную сiлу. Наагул прастора вышэй С. разумелася ўжо як той свет, i таму змяшчэнне туды пэўных прадметаў надавала iм падкрэслена межавы, медыятыўны характар.

    На Каляды дзяўчаты зубамi выцягвалi са С. саломiнкi — чыя даўжэйшая, тая з дзяўчат хутчэй выйдзе замуж, у каго саломiнка будзе мець колас з зернем, тая выйдзе замуж за багатага, у каго без зерня — за беднага, калi саломiнка без коласа — цi зусiм застанецца ў дзеўках, цi выйдзе за ўдаўца.

    Цераз С. кiдалi валёнак, каб ён там завiс, i глядзелi, куды пакажа насок, туды i пойдзе дзяўчына замуж. На Фамiн дзень перакiдвалi праз С. велiкоднае яйка, i калi яно, упаўшы, разбiвалася на кавалкi, лiчылi, што сёлета нехта ў хаце памрэ. Сама С. i яе элементы, будучы мяжой светаў, вонкавым сваiм бокам належалi ўжо звышнатуральнай прасторы i набывалi ўсе яе, у тым лiку i адмоўныя, характарыстыкi.

    У замове «ад злога чаравання» «стаiць змяя пад страхой, цягае маю салому, пугае маю карову». Але як i iншыя атрыбуты замагiлля, або свету продкаў–апекуноў, салома са С. улучалася ў медыцынскую магiю: ёю падкурвалi пры начнiцах, бралi тры разы па дзевяць саломiн i пералiвалi праз iх над валаснём (хворым пальцам) гатаваную ваду.

    Пры вылечваннi ад начнiц асаблiва «памоцнай» лiчылася вада, сабраная з жолаба, якi падтрымлiвае дах; у ямкi, утвораныя ад сцякаючай са С. вады, клалi нiтку з навязанымi на ёй вузельчыкамi пры бародаўках. Сама семантыка верху, узрастання ў С. i столi абумовiлi матыў замаўлення багацця, падымання, росту ў адпаведных рытуалах.

    Усадзiўшы ў печ каравай, каравайнiца з лапатай адразу ж выбягала на двор i кiдала яе на С., у iншых варыянтах каравайнiк тройчы стукаў лапатай у столь, магчыма, каб падымаўся каравай у печы. За вясельным сталом першую чарку вылiвалi на столь з воклічам: «Высокiя расцiце!»

    У народным уяўленнi, аднак, захавалася i архаiчнае разуменне манiпуляцый са столлю як зваротаў да вышэйшых сiл: «Робяць гэта, каб Бог даў шчасце».

    Канструктыўныя i дэкаратыўныя элементы страхi кшталту вільчык, «какошнiк» маюць шматпланавае значэнне і звязаныя з практыкамi гэтак званай «будаўнiчай ахвяры». Найменні канструкцый даху кшталту чуб, лабяк, залоб, казырок, прычэлле супастаўляюцца з назвай частак цела чалавека.

    Акрамя таго, С. асэнсоўвалася як жаночы элемент хаты — у Рэчыцкiм пав. на С. «нячэснай» нявесты ўночы ўсцягвалi старыя з’езджаныя санкi.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/5563




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz