КАЎТУН
Пучок зламаных і асаблівым чынам закручаных сцяблін жыта ці іншага збожжа, знак шкадлівага чарадзейства. З. выклікаў панічны страх.
Паводле ўяўленняў беларусаў, шкоднае дзеянне З. можна было нейтралізаваць толькі адпаведнымі магічнымі чыннасцямі “спецыяліста” – чараўніка, шаптуна ці хрысціянскага святара.
Без гэтага гаспадары нівы баяліся пачаць жніво, бо З. абавязкова прыносіў няшчасце, нават смерць гаспадару ці каму з яго сям’і.
Старажытная вера трымалася да сярэдзіны XX ст., калі машынная ўборка на калгасных (не ўласных) палях перавяла многія архаічныя з’явы ва ўспамін людзей старога пакалення.
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary?alpha=&authenticity_token=7ac738a48b166025e45f6b2c67b725bd415bc85e&page=1